Вы тут

У Беларусі стартавалі палёты ізраільскага авіяперавозчыка Arkіa


У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прайшла афіцыйная ўрачыстая сустрэча першага пасля доўгага перапынку рэйса ізраільскай авіякампаніі Arkіa (Arkіa ІsraelіAіrLіnes). Рэйс ажыццяўляўся па маршруце Тэль-Авіў — Мінск. Беларусь стала адной з 34 краін, у якой прадстаўлены камерцыйныя інтарэсы авіякампаніі.


Новы рэгулярны авіяперавозчык Arkіa з красавіка па чэрвень будзе ажыццяўляць палёты ў Тэль-Авіў па панядзелках і пятніцах, а з ліпеня — яшчэ і па серадах, з магчымасцю наступных стыковак на ўнутраныя рэйсы ў Эйлат (Ізраіль). У хуткім часе плануецца арганізаваць агенцкую сетку на тэрыторыі ўсёй Беларусі, і тады авіябілеты можна будзе набыць практычна ў любым турыстычным агенцтве. Цэны на іх фарміруюцца на падставе спажывецкага попыту, які дыктуе рынак. У Мінск рэйсы выконваюць самалёты Embraer-195.

Першым з іх на тэрыторыю Беларусі прыбылі 79 чалавек. Самалёт па традыцыі сустракалі воднай аркай.

Дарэчы. Згодна са статыстыкай, штогод больш за 35 тысяч пасажыраў лётаюць па маршруце Мінск — Тэль-Авіў — Мінск з камерцыйнымі, рэкрэацыйнымі, аздараўленчымі, этнічнымі, рэлігійнымі, сямейнымі і іншымі мэтамі. Старт рэгулярных рэйсаў Arkіa закліканы ўмацаваць і без таго шчыльныя дзелавыя, культурныя і турыстычныя сувязі, якія існуюць паміж нашымі дзяржавамі.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Авіярэйс для ўмацавання сувязяў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.