Вы тут

З 20 па 27 красавіка ў краіне пройдзе акцыя «Чысты вадаём»


Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы забруджвання вадаёмаў бытавымі адходамі.


Удзельнікі акцыі будуць наводзіць парадак у берагавых зонах рэк і азёр. Далучыцца да іх можа кожны ахвотны. Самі дзяржінспектары таксама возьмуць актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Супрацоўнікі цэнтральнага апарату таварыства ачысцяць ад смецця прыбярэжную паласу Пятровіцкага вадасховішча, размешчанага за 15 кіламетраў ад Мінска. Нягледзячы на тое, што падобная работа там праводзілася летась, праблема засмечанасці засталася для вадаёма актуальнай.

Акцыя «Чысты вадаём» праводзіцца ўжо трэці раз. За два папярэднія гады яе ўдзельнікі — а гэта каля 13 тысяч чалавек — сабралі 2,3 тысячы кубаметраў смецця, ачысціўшы ад бытавых адходаў больш за 300 водных аб'ектаў.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вадаёмы чакаюць добраахвотнікаў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».