Вы тут

Кіраваць больш эфектыўна навучаць супрацоўнікаў дзяржапарату


У нашай краіне распачаўся праект «Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь». «Ён грандыёзны па маштабе і часе рэалізацыі», — так ахарактарызаваў яго Кірыл РУДЫ, памочнік Прэзідэнта, начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта і нацыянальны каардынатар праекта. Па яго словах, гэта праца праводзіцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы дзеля павышэння якасці дзяржаўнай службы, яе ўдасканалення і аптымізацыі.


— У цэлым трэба адзначыць, што дзяржаўная служба — рухаючая сіла ў развіцці краіны, — падкрэсліў Кірыл Руды. — Менавіта законы і іх правапрымяненне, дзяржаўныя інстытуты ствараюць умовы для ўстойлівага росту дабрабыту людзей. У выніку, першачарговымі для развіцця грамадства і эканомікі становяцца менавіта сістэма дзяржаўнага кіравання, падрыхтоўка кадраў і самі кадры.

Па словах памочніка Прэзідэнта, галоўнае, на што будзе накіравана праграма, — гэта развіццё чалавечага патэнцыялу дзяржаўных кіраўнікоў. Праект будзе складацца з трох блокаў. Першы тычыцца падрыхтоўкі кадраў — дзяржаўных кіраўнікоў, другі — разумовай, рацыянальнай дэцэнтралізацыі дзяржкіравання і інклюзіўнага развіцця мясцовых органаў улады, трэці адвялі пад індывідуальныя праекты, якія могуць з'явіцца ў сувязі з новымі, не прадугледжанымі праектам выклікамі.

Да дзеянняў па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання падштурхнуў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №78 ад 23 лютага 2016 года, паведаміў Аляксандр ЗАБАРОЎСКІ, першы намеснік міністра эканомікі Беларусі. «Наша прамая задача — удасканаленне падбору і расстаноўкі кадраў, навучанне перспектыўных кіраўнікоў, у тым ліку з кадравага рэзерву, сучасным практыкам кіравання», — падкрэсліў першы намеснік міністра. Прытым гэта тычыцца не толькі цэнтральных органаў улады, але і рэгіёнаў, дадаў ён.

Плануецца, што ў рамках праекта навучанне будзе адбывацца як на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, так і за мяжой. Сістэма, па якой стануць навучацца кадры, будзе заснавана на модульным падыходзе. «Мы вылучым некалькі груп, напрыклад, з рэгіёнаў, з цэнтра, з міністэрстваў эканамічнага, прамысловага блока, каб для кожнай з іх падабраць праграму, якая дазволіць за досыць кароткі час павысіць патэнцыял кіраўнікоў», — кажа Аляксандр Забароўскі.

На яго думку, адзін з галоўных выклікаў для дзяржкіраўнікоў сёння — гэта свет, які неймаверна хутка мяняецца. Гэта тычыцца і тэхналогій, і абстаноўкі на міжнародных рынках. Таму рашэнні трэба прымаць хутка, а для гэтага ў кіраўніка мусіць быць грунтоўная тэарэтычная база. «Праект па развіцці інклюзіўнага мясцовага кіравання будзе адной з частак той вялікай працы, якая вядзецца ў нас у краіне па павышэнні патэнцыялу сістэм кіравання і працы з кадрамі», — падсумаваў першы намеснік міністра.

Праект разлічаны на тры гады і плануецца, што на яго рэалізацыю выдаткуецца 2,9 мільёна долараў Дацкім агенцтвам па міжнародным развіцці DАNІDА. Асноўнымі партнёрамі праекта з'яўляюцца Праграма развіцця ААН, Адміністрацыя Прэзідэнта і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце.

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

У Авенаў – новы этап кар’еры, у Цяльцоў – час аптымізму і натхнення.

Грамадства

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Самыя галоўныя падзеі — у нашым анлайне.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.