Вы тут

Загарэўся алімпійскі агонь


Факел летняй Алімпіяды ў Бразіліі запалены на поўдні Грэцыі. 


Яго плануюць даставіць у Бразілію 3 мая.Рытуал запальвання алімпійскага агню быў заснаваны 80 гадоў таму на гульнях у Берліне 1936 года і паўтарае цырымонію, што праводзілася ў старажытнай Алімпіі, паведамляе ВВС.

Напачатку цырымоніі грэцкая актрыса Кацярына Лехоу прамовіла сімвалічную малітву Апалону, богу святла і апекуну мастацтваў у Старажытнай Грэцыі. Потым яна, апранутая ў туніку, што нагадвае тыя, што насілі ў Старажытнай Грэцыі, запаліла агонь з дапамогай парабалічнага люстэрка.

Як паведаміў Міжнародны Алімпійскі камітэт, агонь цягам шасці дзён будуць несці па Грэцыі, у тым ліку пранясуць праз лагер бежанцаў у Афінах.

Алімпійскі факел павінен быць дастаўлены ў Бразілію 3 мая: там яго пранясуць праз 500 гарадоў і вёсак у цягам 100 дзён.

Як вядома, цырымонія адкрыцця Алімпіяды адбудзецца ў Рыа-дэ-Жанэйра 5 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.