Вы тут

26 красавіка прыгадаюць 30-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС


26 красавіка свет ушануе памяць загінулых, успомніць пра пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая адбылася роўна 30 гадоў таму. У эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг тэматычных праграм, дакументальных і мастацкіх фільмаў, прысвечаных гэтай журботнай даце.


З 25 па 28 красавіка ў эфіры «Беларусь 1» гледачы ўбачаць цыкл дакументальных фільмаў вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі «Зямля страчаная, зямля здабытая». Новы эксклюзіўны праект, дзе праз гісторыі канкрэтных людзей паказана не толькі трагедыя трыццацігадовай даўнасці, але і ліквідацыя наступстваў, якая працягваецца 30 гадоў (таксама выйдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24»).

— Галоўная задача праекта — інфармацыйная, паколькі няведанне спараджае міфы і спекуляцыі на тэму наступстваў аварыі на ЧАЭС. Мы накіраваліся на ўкраінскую і беларускую тэрыторыі, каб пераканацца: вырашыць праблему цалкам немагчыма, але можна навучыцца з ёй жыць. У нашай краіне займаюцца даследаваннем, а галоўнае — ліквідацыяй наступстваў аварыі, — расказала аўтар цыкла «Зямля страчаная. Зямля здабытая» Ксенія Луцкіна.

26 красавіка ў эфіры «Беларусь 3» выйдзе спецыяльны выпуск праграмы «Кіно і час». На гэты раз кінахроніка будзе прысвечана Чарнобылю, а гісторыкі і кіназнаўцы ў студыі дапамогуць разабрацца, ці праўдзіва адлюстраваны падзеі на архіўных кадрах.

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зямля страчаная, Зямля здабытая...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.