Вы тут

Дзеля устойлівага развіцця

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Kіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прапанаваў прынцыпы хутчэйшага дасягнення мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

На пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН разглядалася выкананне мэт устойлівага развіцця. Гэта першае пасля саміту ААН 2015 года мерапрыемства, прысвечанае практычным мерам пачатку ажыццяўлення парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У сваім выступленні кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прапанаваў некалькі прынцыпаў арганізацыі ў рамках ААН сумеснай работы па больш хуткім дасягненні мэт устойлівага развіцця. У прыватнасці, Уладзімір Макей падкрэсліў неабходнасць задзейнічаць і каардынаваць выкарыстанне ўсіх існуючых міжнародных рэсурсаў для дапамогі краінам у сферы развіцця, уключаючы экспертнае садзейнічанне, фінансавую падтрымку, перадачу тэхналогій.

Акрамя таго, міністр абазначыў важнасць сістэмнага падыходу да аказання міжнароднай дапамогі краінам з сярэднім узроўнем даходу, якія складаюць больш за палавіну ад колькасці членаў ААН. На думку кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, неабходны справядлівы, зацікаўлены і ўзаемавыгадны ўдзел гэтых краін, таксама як і ўсіх іншых груп дзяржаў, у працэсе развіцця і атрыманні міжнароднага садзейнічання.

Уладзімір Макей таксама праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб праводзімай у Беларусі рабоце па комплексным выкананні глабальных мэт устойлівага развіцця.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.