Вы тут

Праблема наркотыкаў датычыцца кожнай краіны


Праблема наркотыкаў датычыцца кожнай краіны і ўсіх слаёў насельніцтва. Пра гэта ў Нью-Ёрку на спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечанай праблеме наркотыкаў, заявіў намеснік Генеральнага сакратара ААН Ян Эліясан. Спецыяльная сесія Генасамблеі дазваляе скаардынаваць калектыўныя намаганні міжнароднай супольнасці па вырашэнні агульнай праблемы.


Не сакрэт, што наркагандаль падсілкоўвае гвалт і карупцыю, падрывае закон і парадак. Выручка ад продажу наркотыкаў нярэдка выкарыстоўваецца для спансіравання тэрарызму і экстрэмізму. Эліясан нагадаў, што палітыка ў гэтай галіне адбіваецца і на правах чалавека. Некаторыя людзі не жадаюць звяртацца па дапамогу, таму што баяцца пакарання або прымусовага лячэння. Злоўжыванне наркотыкамі забівае і калечыць мільёны людзей, прыводзіць да распаўсюджвання СНІДу, туберкулёзу і гепатытаў. Такім чынам, папярэджванне і лячэнне наркаманіі патрабуе падыходу, заснаванага на павазе правоў чалавека, павінна адпавядаць індывідуальным патрэбам пацыентаў.

— Зусім нядаўна, седзячы ў перапоўненай зале пасяджэнняў аддзялення ААН у Вене, я стаў сведкам таго, як краіны да глыбокай ночы напружана ўзгаднялі выніковы дакумент па наркапалітыцы, — кажа выканаўчы дырэктар упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрый ФЯДОТАЎ. — Цяпер гэты дакумент прадстаўлены на спецсесіі. Да нарады ў Вене ў сусветных сталіцах быў праведзены шэраг мерапрыемстваў з удзелам вучоных, даследчыкаў, прадстаўнікоў розных арганізацый і грамадскай супольнасці. З улікам адрозненняў у гісторыі, культуры і традыцыях, дасягненне згоды для розных краін па падобных дакументах — няпростая задача. Аднак Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заўсёды імкнулася да згоды і адзінства. Гэта неабходна. Бо ў свеце налічваецца каля 27 млн чалавек, якія пакутуюць ад нарказалежнасці, пры гэтым 12 млн спажываюць наркотыкі ін'екцыйным шляхам. Сур'ёзную праблему для ўсяго свету ўяўляе опійная індустрыя Афганістана. А яшчэ — з'яўленне новых смяротна небяспечных псіхаактыўных рэчываў, навадненне Паўночнай Амерыкі танным гераінам, рост спажывання какаіну ў Заходняй і Усходняй Афрыцы. Ад разгулу гвалту, звязанага з наркотыкамі, пакутуе насельніцтва Цэнтральнай Амерыкі... Выніковы дакумент, падрыхтаваны ў выніку шматмесячных перамоў на высокім узроўні, уяўляе сабой найбольш удалую спробу знайсці рашэнне гэтых вострых праблем...

У дакуменце, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што міжнародныя канвенцыі аб кантролі над наркотыкамі забяспечваюць гнуткасць для паспяховага вырашэння праблем, звязаных з наркаманіяй. Гэта азначае пошук альтэрнатыў пазбаўленню волі за дробныя правапарушэнні, звязаныя з захаваннем наркотыкаў, і даступнасць наркатычных рэчываў для медыцынскіх мэт. Не менш важнае значэнне надаецца і пытанням умацавання здароўя, у тым ліку мерам барацьбы з ВІЧ.

«Выніковы дакумент, прадстаўлены днямі ў Нью-Ёрку, абвяшчае неабходнасць сумеснага вырашэння глабальнай праблемы, — падкрэслівае Юрый Фядотаў. — Свет ад такога адзінства толькі выйграе».

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Свет толькі выйграе ад адзінства

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.