Вы тут

Мужчына нападпітку ўкраў аўтобус і паехаў катацца па горадзе


Напярэдадні 24-гадовы мінчанін пасварыўся з жонкай, і вырашыў зняць стрэс вядомым спосабам.


— Ён зняў з карткі грошы і накупіў спіртнога. Пасля накіраваўся ў начны клуб. Заўважыўшы неадэкватныя паводзіны наведвальніка, ахова клуба папрасіла яго пакінуць установу, — паведаміла прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга Куцько. — Дадому маладому чалавеку вяртацца не хацелася, таму ён выправіўся на шпацыр па начным горадзе. Як апынуўся на прыпынку, дзе стаяў аўтобус, як завёў яго — не памятае. Толькі патлумачыў, што дзверы аўтобуса не былі зачыненыя.

Увагу супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы прыцягнула пашкоджаная «Сетра», якая рухалася ўкосікі па вуліцы Акадэмічнай. Транспартны сродак быў спынены. Інспектары ДАІ папрасілі кіроўцу прад'явіць дакументы на яго. Малады чалавек упусціў міліцыянераў у салон, але патлумачыць нічога не змог. У аўтобусе былі пашкоджаны лабавое шкло, чатыры бакавыя шыбы і фары.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.