Вы тут

Як стаць відэаблогерам?


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» запрашае падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце ад 11 да 19 гадоў прыняць удзел у бясплатным дыстанцыйным электронным навучальным курсе «Школа блогера. Дайджэст для тынэйджараў».


Задача праекта — заахвоціць маладых людзей здымаць цікавае відэа пра сябе, свой лад жыцця, а таксама пра актуальныя пытанні з жыцця грамадства.

Курс разлічаны на маладых людзей, якія толькі плануюць здымаць відэаролікі ці ўжо робяць першыя крокі ў гэтым кірунку. Навучанне будзе адбывацца ў інтэрнэце дыстанцыйна з 16 мая па 19 чэрвеня.

Ад удзельнікаў праекта патрабуецца заходзіць на партал дыстанцыйнага навучання Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА ў зручны для іх час, каб вывучыць прадстаўленыя там матэрыялы і выканаць практычныя заданні. Формула навучання — 25% тэорыі і 75% практыкі.

На працягу праекта неабходна будзе зняць як мінімум два ролікі: адзін — у працэсе навучання, а другі — у якасці выніковай работы.

Пасля заканчэння вучобы пройдзе конкурс на найлепшае відэа, удзельнікі якога атрымаюць дыпломы і падарункі ад Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ). Таксама самыя актыўныя падлеткі будуць запрошаны для доўгатэрміновага супрацоўніцтва з відэаканалам All Teens Can («Усе падлеткі могуць»).

Каб запісацца на міжнародны дыстанцыйны электронны курс, трэба пакінуць заяўку на партале дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ» да 15 мая.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».