Вы тут

Знайсці партнёраў па бізнесе


Такую мэту паставіў Міжнародны форум дзелавых кантактаў у Брэсце.

У першы дзень мерапрыемства ў легкаатлетычным манежы экспазіцыі сваёй прадукцыі разгарнулі ўсе вядучыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці Брэстчыны. Удзельнікі выставы асаблівы акцэнт зрабілі на новыя віды прадукцыі. Напрыклад, фірма «Брэсцкае марожанае» паказала прадукты высокай тлустасці. Такія, як былі ў савецкія часы. Аказваецца, яны і цяпер карыстаюцца папулярнасцю. А Пінскі мясакамбінат праз каўбасныя і мясныя вырабы, на ўпакоўцы якіх адлюстраваныя розныя гістарычныя будынкі, папулярызуе свой рэгіён. Лінейка называецца «У кожнага свая гісторыя».


На выставе заўважаны таксама вядомыя на Брэстчыне прадпрыемствы — кобрынская фабрыка цацак «Палессе», «Граніт» з Мікашэвіч, мэблевы гігант «Пінскдрэў». Пэўную разыначку экспазіцыі прыдала каляровая шарэнга вырабаў рамеснікаў.

На афіцыйным адкрыцці выставы падкрэслівалася, што галоўная мэта форуму заключаецца ў пошуку інвестараў па бізнесе, у прыцягненні інвестыцый і стварэнні новых вытворчасцяў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца гэтым разам малому і сярэдняму бізнесу.

У Першым міжнародным форуме дзелавых кантактаў «Брэст-2016», які адбыўся на другі дзень, прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 30 краін. На сустрэчы з дзелавымі людзьмі і дыпламатамі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС падкрэсліў, што ўжо ёсць пэўныя вынікі перамоў. Дасягнуты дамоўленасці, напрыклад, са славацкай кампаніяй па будаўніцтве дрэваапрацоўчага прадпрыемства, польскія інвестары зацікавіліся пляцоўкай пад будучы лагістычны цэнтр у Жабінкаўскім раёне. Такім чынам, форум павінен паспрыяць актывізацыі супрацоўніцтва паміж краінамі і рэгіёнамі.

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.