Вы тут

Змяншаецца стаўка рэфінсавання


З 1 мая гэты паказчык будзе складаць 22 працэнта гадавых.


Запаволенне тэмпаў росту грашовай масы, фарміраванне чыстай прапановы валюты на ўнутраным валютным рынку, нармалізацыя сітуацыі на дэпазітным рынку абумовілі змяншэнне інфляцыйнага ціску ў краіне, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, спажывецкія цэны сёлета ў сакавіку выраслі на 0,8 працэнта (іх сярэднямесячны прырост за папярэднія тры месяца склаў 2 працэнта). У адносінах да сакавіка 2015 года спажывецкія цэны ўзраслі на 12,8 працэнта, базавая інфляцыя (інфляцыя за вылікам адміністрацыйна рэгуляваных цэн і цэн на садавінагародніную прадукцыю) склала 11,8 працэнта. У найбліжэйшыя месяцы чакаецца далейшае зніжэнне тэмпаў росту цэн.

Пры гэтым працэнтныя стаўкі па рублёвых крэдытах і дэпазітах захоўваюцца на высокім станоўчым узроўні, у тым ліку ў рэальным выражэнні. У сакавіку стаўка па новых рублёвых крэдытах склала 33,4 працэнта гадавых, па тэрміновых дэпазітах – 24,3 %, што істотна перавышае ўзровень інфляцыі.

У гэтай сувязі, з улікам фактычнай сітуацыі, якая складваецца, ацэнак на найбліжэйшую перспектыву і аналізу наяўных рызык у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Нацыянальным банкам прыняты рашэнні, скіраваныя на зніжэнне велічыні перавышэння намінальнымі працэнтнымі стаўкамі ўзроўня фактычнай і прагназаванай інфляцыі.

Такім чынам, з 1 мая 2016 г. зніжаюцца стаўка рэфінансавання – з 24 да 22 адсоткаў гадавых, а таксама стаўкі па аперацыях Нацыянальнага банка: па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў – з 30 да 27 працэнтаў гадавых; стаўкі па пастаянна даступных аперацыях вынятку ліквіднасці банкаў – з 16 да 15 працэнтаў гадавых.

З 1 чэрвеня змяншаюцца: лімітавы ўзровень працэнтных ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах юрыдычных асоб у нацыянальнай валюце, у выпадку перавышэння якога прадугледжваецца павелічэнне рэзервовых патрабаванняў, – з 0,9 да 0,8 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у форме крэдыту авернайт; лімітавы ўзровень працэнтных  ставак па крэдытах, прадастаўленых юрыдычным асобам у беларускіх рублях, у выпадку перавышэння якога ўзмацняецца жорсткасць парадку фарміравання банкамі рэзерву на пакрыццё магчымых страт па адмысловых партфелях аднастайных крэдытаў, – з 1,1 да 1,0 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка ў форме крэдыту авернайт.

Надалей Нацыянальны банк працягне рэалізацыю стратэгіі па зніжэнні рызык-прэміі, закладзенай ва ўзроўні працэнтных ставак, з улікам комплекснага аналізу макраэканамічных рызык, якія складваюцца, і прагнозу развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.