Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Завяршыўся чарговы тур першынства Беларусі па футболе, Меліціна Станюта выйграла турнір у Бразіліі, а ў чэмпіянаце краіны па гандболе вызначыліся паўфінальныя пары. Пра актуальныя падзеі спорту — у штотыднёвым аглядзе «Звязды».


1. Завяршыўся 4-ты тур чэмпіянату краіны па футболе. У цэнтральным матчы барысаўскі БАТЭ і мінскае «Дынама» не змаглі выявіць пераможцу — 3:3. Ужо на 5-й хвіліне гульні Ігар Стасевіч вывеў БАТЭ наперад. Неўзабаве мінчане атрымалі права на пенальці, які рэалізаваў Валерый Жукоўскі — 1:1. У другой палове сустрэчы футбалісты БАТЭ ўсё часцей атакавалі, вынікам чаго сталі галы Неманьі Мілунавіча і Міхаіла Гардзейчука. Але літаральна за 5 хвілін да заканчэння матча, мінчане змаглі выратаваць сустрэчу: спачатку вызначыўся Кірыл Прамудраў, а затым і Лука Роткавіч.

Такім чынам, барысаўчане, набраўшы 10 ачкоў, разам з дэбютантам элітнага дывізіёна «Іслаччу» ўзначалілі турнірную табліцу розыгрышу. Па 8 балаў маюць сталічныя «Дынама» і «Крумкачы».

Вынікі астатніх матчаў 4-га тура: «Нафтан» (Наваполацк) — «Гарадзея» — 0:0, «Віцебск» — «Іслач» (Мінскі раён) — 1:2, «Крумкачы» (Мінск) — «Славія» (Мазыр) — 1:0, «Дынама» (Брэст) — «Нёман» (Гродна) — 2:0, ФК «Мінск» — «Белшына» (Бабруйск) — 1:1, «Слуцк» — «Шахцёр» (Салігорск) — 1:0.


2. Меліціна Станюта выйграла тэставыя спаборніцтвы ў індывідуальным мнагаборстве па мастацкай гімнастыцы, якія прайшлі ў Рыа-дэ-Жанэйра. У фінале Станюта з чатырох відаў праграмы толькі ў абручы атрымала ад суддзяў трэцюю суму балаў. У практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай яна стала першай. Другое месца на тэставых спаборніцтвах заняла прадстаўніца Казахстана Сабіна Ашырбаева, трэцяй стала аўстрыйка Ніколь Рупрэхт.

Адзначым, што гэты турнір для нашай гімнасткі стаў этапам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў.


3. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» завяршылі сезон у Адзінай лізе ВТБ. У гасцях ім не ўдалося абыграць эстонскі «Калеў» — 73:81. У 30 праведзеных сустрэчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ падапечныя Ігара Грышчука атрымалі 9 перамог і занялі 12-е месца сярод 16 удзельнікаў турніру.


4. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова перамог мінскі СКА ў заключным матчы другога этапу чэмпіянату Беларусі — 34:26. Такім чынам, вызначыліся пары паўфінальнай стадыі нацыянальнага чэмпіянату. 26 красавіка БГК прыме гродзенскі «Кронан», а мінскі СКА згуляе з гандбалістамі «Гомеля». Паўфінальныя серыі працягнуцца да дзвюх перамог адной з камандаў.

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.