Вы тут

Галоўнае — вынiк


Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў, прымаючы з дакладам мiнiстра ўнутраных спраў, старшыню наглядальнага савета клуба Iгара Шуневiча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


На сустрэчы абмяркоўвалася далейшае функцыянаванне хакейнага клуба «Дынама-Мiнск». Прэзiдэнт адзначыў, што таксама размаўляў са старшынёй Беларускай федэрацыi хакея Iгарам Рачкоўскiм, якi разам з Iгарам Шуневiчам нясе адказнасць за развiццё дынамаўскага клуба. «Гэта асноўны клуб, гэта аснова нашай зборнай», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу, што ў хуткiм часе стартуе чэмпiянат свету па хакеi, пасля яго завяршэння будзе заслуханы адпаведны даклад. «Будзе аб чым пагаварыць. Гэта пытанне таксама давайце абмяркуем», — сказаў Прэзiдэнт.

«Я абсалютна не збiраюся ўмешвацца ў расстаноўку кадраў. Гэта ваша прэрагатыва. З кiм хочаце, райцеся, але ў будучым годзе трэба паказваць вынiк. Мы плацiм немалыя грошы. Дарэчы, таксама трэба эканомна да гэтага ставiцца. I аддача павiнна быць. Вы самi гэта разумееце не горш за мяне», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.