Вы тут

Як праходзiў рэспублiканскi суботнiк


Мiнулыя выхадныя прайшлi незвычайна. Вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнiкi, служачыя i рабочыя працавалi поплеч: у парках, лясгасах, на аднаўленнi аб'ектаў культурнай спадчыны.


Праца кансалiдуе нацыю

На думку кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Аляксандра КОСIНЦА, якi працаваў на будаўнiцтве музейнага квартала на базе Нацыянальнага мастацкага музея, красавiцкiя суботнiкi маюць вельмi важнае значэнне: перш за ўсё яны кансалiдуюць нацыю.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта звярнуў увагу, што заробленыя на суботнiку сродкi пойдуць на сацыяльныя мэты. Гэта адпавядае таму, што ў Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу кiраўнiк дзяржавы чарговы раз назваў у лiку прыярытэтаў сацыяльную сферу.

На думку кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, музейны квартал, на тэрыторыi якога ён прымаў удзел у суботнiку, з'яўляецца знакавым аб'ектам, якi павiнен стаць сапраўдным культурным цэнтрам з развiтой турыстычнай iнфраструктурай. На яго будаўнiцтва выдзелена больш за 850 млрд рублёў. Гэтыя сродкi плануюць асвоiць да 2019 года.

Прэм'ер-мiнiстр Андрэй КАБЯКОЎ разам з кiраўнiцтвам урада i структурных падраздзяленняў апарату Савета Мiнiстраў падчас рэспублiканскага суботнiка працавалi на тэрыторыi Казырскага ляснiцтва Лагойскага раёна. Кiраўнiцтва ўрада другi год запар выязджае ў адно з ляснiцтваў i высаджвае лясныя культуры там, дзе ўжо прайшла высечка лесу.

«Вельмi важна для кожнага чалавека адчуваць сябе часцiнкай краiны, супольнасцi, якая працуе на адзiныя мэты, i гэтыя мэты абсалютна высакародныя», — адзначыў прэм'ер-мiнiстр.

Парадак у доме

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў таксама прынялi ўдзел у рэспублiканскiм суботнiку. Група абраннiкаў народа на чале са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiрам АНДРЭЙЧАНКАМ, а таксама работнiкi сакратарыята адправiлiся ў сталiчны парк «Цiвалi».

Парк знаходзiцца ў Фрунзенскiм раёне горада Мiнска ў межах вулiц Прытыцкага, Глебкi, Матусевiча i Цiмашэнкi. Пакуль ён у занядбаным стане, але ў будучынi тут з'явiцца фiзкультурна-аздараўленчы комплекс, а таксама зоны для спакойнага адпачынку.

«Гэта добрае традыцыйнае свята, з iм звязаны прыемныя ўспамiны аб мiнулых гадах, калi мы ў маладосцi хадзiлi на суботнiкi, — падкрэслiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка. — Выдатна, што гэтая традыцыя захавалася ў цэлым у беларусаў i ў прыватнасцi ў Палаце прадстаўнiкоў».

Члены Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу ўпарадкавалi частку тэрыторыi, прылеглай да другой мiнскай кальцавой аўтадарогi.

На думку Анатоля РУСЕЦКАГА, намеснiка старшынi Савета Рэспублiкi, кальцавая дарога, якая будуецца, у пэўным сэнсе з'яўляецца вiзiтнай карткай сталiцы. Таму прыбрацца каля яе — гэта як навесцi парадак у родным доме. «Вельмi шмат замежных гасцей прыязджаюць да нас праз аэрапорт. Кальцавая аўтадарога — гэта вiзiтная картка нашага горада, гэта першае, што бачаць людзi, калi ўязджаюць у Беларусь. Таму на ёй мусiць быць парадак. Прыемна, калi каля дарогi можна спынiцца, а там — чысты, прыгожы, светлы лес. Таму мы вырашылi прыбраць менавiта прыдарожны ўзлесак у сваiм родным доме — у Мiнску», — тлумачыць вiцэ-спiкер верхняй палаты беларускага парламента.

Для многiх суботнiк — ужо звыклая, натуральная падзея, неад'емная частка працы. «У мяне за шмат гадоў выпрацавалася звычка, што суботнiк — гэта штогадовае свята, як 1 мая, як Вялiкдзень, як Новы год, — прызнаўся карэспандэнту «Звязды» Уладзiмiр ПАНЦЮХОЎ, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах. — Таму яго нават... чакаеш. Тым больш, падчас суботнiка ўсе ў iншых адзеннях, больш разняволеныя, менш афiцыйныя. Размовы i сумесная праца ў такой абстаноўцы дарагога каштуюць».

выбар невыпадковы

Работнiкi апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў разам са старшынёй ФПБ Мiхаiлам Ордам прыбiралiся на мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Месца выбралi невыпадкова. Год таму пры падтрымцы прафсаюзаў была праведзена маштабная рэстаўрацыя комплексу: паклалi новы газон, адрамантавалi прыступкi, мазаiку i барэльефы, цалкам замянiлi светлавое афармленне.

Падчас суботнiка прадстаўнiкi федэрацыi рыхтавалi тэрыторыю Кургана для ўстаноўкi сонечнай фотаэлектрычнай станцыi, якая дазволiць кругласутачна асвятляць мемарыяльны комплекс. «Гэта прыдасць помнiку сучасны i велiчны выгляд. Чакаецца, што Курган стане больш заўважным i будзе прыцягваць да сябе яшчэ больш увагi з боку турыстаў i жыхароў нашай краiны i нагадваць пра подзвiг народа ў Вялiкай Айчыннай вайне», — расказалi ў ФПБ.

Амаль 70 мiльярдаў!

Па словах намеснiка прэм'ер-мiнiстра Наталлi КАЧАНАВАЙ, у Мiнску на работах па добраўпарадкаваннi было задзейнiчана 690,5 тысячы чалавек, у Брэсцкай вобласцi — амаль 488 тысяч, у Гомельскай — 455 тысяч. Да акцыi далучылiся 362,5 тысячы жыхароў Мiнскай вобласцi, 351 тысяча прадстаўнiкоў Магiлёўшчыны, 350 тысяч — Вiцебшчыны, 305 тысяч — Гродзеншчыны.

Падчас суботнiка ўдалося зарабiць каля 68 мiльярдаў рублёў. З iх амаль 21 мiльярд прыўнеслi сталiчныя ўдзельнiкi акцыi, 11 мiльярдаў — на рахунку актывiстаў Гомельшчыны, крыху больш за 8 мiльярдаў атрымалi на Брэстчыне. У Магiлёўскай, Вiцебскай i Мiнскай абласцях зарабiлi прыкладна па сем мiльярдаў, у Гродзенскай — 6,2 мiльярда. Аб'ём вытворчасцi прамысловай прадукцыi ў гэты дзень у цэлым па краiне склаў амаль 143 мiльярды рублёў, выкананых падрадных работ — каля 24 мiльярдаў рублёў.

Палову грошай, атрыманых на суботнiку, пералiчаць Мiнiстэрству фiнансаў, якое ў сваю чаргу аддасць iх на праектаванне i будаўнiцтва Гомельскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы.

— Астатняя частка заробленых сродкаў застанецца ў распараджэннi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, i мясцовая ўлада сама вырашыць, куды канкрэтна iх накiраваць, — адзначыла вiцэ-прэм'ер.

Загаловак у газеце: Адчуць сябе часткай цэлага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».