Вы тут

Разам з усёй краiнай


У час суботнiка з удзелам Прэзідэнта на стадыёне «Дынама» выкарыстана 30 машын бетону.

Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка 23 красавiка прыняў удзел у рэспублiканскiм суботнiку. Кiраўнiк дзяржавы ў гэты дзень працаваў на рэканструкцыi стадыёна «Дынама» ў Мiнску.


Брыгада Прэзiдэнта выконвала на аб'екце работы па бетанаваннi маналiтных жалезабетонных бязбэлечных перакрыццяў. Разам з Прэзiдэнтам працавалi спартсмены, трэнеры, кiраўнiцтва Мiнска, прадстаўнiкi органаў дзяржкiравання.

У час работы выкарыстана 30 машын бетону, у вынiку залiта 240 куб.м (з iх 140 — брыгадай кiраўнiка дзяржавы), паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

Перш чым пачаць работу, Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з ходам рэканструкцыi стадыёна. Намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Iгар Карпенка далажыў, што завяршыць рэканструкцыю плануецца ў канцы 2017 года. У вынiку арэна стане шматфункцыянальным спартыўна-вiдовiшчным збудаваннем, дзе акрамя спаборнiцтваў па лёгкай атлетыцы самага высокага ўзроўню можна будзе праводзiць футбольныя матчы, канцэрты i iншыя культурна-масавыя мерапрыемствы, арганiзаваць паўнацэнны трэнiровачны працэс.

Абавязковай умовай пры рэканструкцыi таксама з'яўляецца захаванне гiстарычнай часткi стадыёна ў выглядзе аркады.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым станоўча ацанiў ход рэканструкцыi, даўшы шэраг канкрэтных даручэнняў.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?