Вы тут

Рыхтуем насенне


Існуюць розныя спосабы падрыхтоўкі насення да сяўбы: праграванне, абеззаражванне, намочванне, прарошчванне і частковая яравізацыя, дражыраванне, барбаціраванне.


Абеззаражванне

Праводзяць для папярэджання захворванняў раслін, паколькі многія бактэрыяльныя, грыбныя і вірусныя хваробы агароднінных культур перадаюцца праз насенне.

Дасведчаныя агароднікі абеззаражваюць насенне ў 1%-ным растворы марганцоўкі. 1 г прэпарату раствараюць у 100 г вады і вытрымліваюць у растворы насенне на працягу 20 хвілін. Пасля апрацоўкі яго абавязкова трэба старанна прамыць у чыстай вадзе. Такім спосабам можна абеззаражваць насенне таматаў, агуркоў, кабачкоў, патысонаў, гарбузоў.

Пры абеззаражванні насення морквы і іншых караняплодаў растворам перманганату калію некаторыя спецыялісты рэкамендуюць памяншаць канцэнтрацыю прэпарату ў 5 разоў, гэта значыць выкарыстоўваць 0,2 г марганцоўкі на 100 г вады (або 2 грамы на вядро).

Адным са спосабаў абеззаражвання насення з'яўляецца кароткачасовае праграванне яго ў гарачай вадзе. Насенне капусты супраць кілы і грыбных хвароб праграваюць 20 хвілін у гарачай вадзе пры тэмпературы +40 °С. Але не перастарайцеся, а то зварыце. Пасля прагравання насенне астуджваюць, апускаючы яго ў халодную ваду.


Пратручванне

Дазваляе знішчыць узбуджальнікаў хвароб, якія знаходзяцца на паверхні і ўнутры насення. У шэрагу выпадкаў пратручванне стымулюе фізіялагічныя працэсы, якія адбываюцца ў перыяд прарастання насення і развіцця маладой расліны. Напрыклад, пратручванне насення тамата марганцоўкай не толькі павышае ўстойлівасць расліны да вірусных захворванняў, але і задавальняе патрэбнасць раслін у мікраэлементах марганцу.


Намочванне і прарошчванне

Выкарыстоўваецца для паскарэння прарастання або з'яўлення ўсходаў. Намочваюць насенне пры тэмпературы +20 ... + 25 °С. Асабліва гэты прыём эфектыўны пры вырошчванні морквы, кропу, шпінату, буракоў і капусты.

Насенне змяшчаюць у мешкавіну або шчыльны пласт марлі і размяшчаюць у пасудзіне так, каб вада толькі пакрывала яго. Працягласць намочвання насення морквы, тамата буракоў, пятрушкі — каля двух сутак; насенне агурка, кабачка, кавуна, капусты, радыскі намочваюць 12 гадзін. Перад высяваннем намочанае насенне прасушваюць у цені да сыпкага стану.

Для прарошчвання рассцілаюць вільготны брызент або марлю, на якую рассыпаюць насенне тонкім пластом. Калі прарасце больш за 5% насення, яго высяваюць. У залежнасці ад тэмпературы, культуры і якасці насення такі момант наступае ад двух да сямі сутак. Не трэба чакаць з'яўлення парасткаў — пры пасадцы яны могуць абламацца.

Пры прарошчванні і намочванні насення морквы і кропу ваду пажадана часцей мяняць, каб знізіць утрыманне эфірных алеяў, якія тармозяць усходжасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?