Вы тут

Тэрміны сяўбы і высадкі расады


Навукоўцы вызначаюць два асноўныя тэрміны для сяўбы і высадкі расады:

  • халодны тэрмін сяўбы — час, калі ў адкрыты грунт высейваюцца холадаўстойлівыя культуры і высаджваецца расада ранняй капусты, а ў закрыты грунт можна высаджваць расаду цеплалюбных таматаў, перцу, баклажанаў, агуркоў;
  • цёплы тэрмін сяўбы — гэта час высадкі ў адкрыты грунт расады цеплалюбівых культур.

Існуюць аб'ектыўныя прыкметы, якія дазваляюць дакладна вызначыць, што час прыйшоў.


Тэрмін «ХОЛАД»

Ён вызначаецца тэмпературай глебы і яе вільготнасцю, а калі дакладней — фізічнай спеласцю.

Калі ў дзённы час тэмпература глебы на глыбіні 8 см дасягае +8 градусаў, гэтага дастаткова для пасеваў. Пры дапамозе звычайнага тэрмометра і невялікай лапаткі выкопваюць лунку і замяраюць тэмпературу глебы.

Няма жадання ці магчымасці капаць? Ускоснай прыкметай таго, што тэмпература глебы дасягнула патрэбнага нам узроўню, служаць першыя лісточкі на бярозе. Калі ў гэтую пару працуеце з зямлёй, яе холад вы яшчэ адчуваеце, але рукі ўжо не мерзнуць.

Вельмі важны фактар — фізічная спеласць глебы. Іншымі словамі, яе гатоўнасць да сяўбы. Вызначыць прасцей простага: узяць жменю глебы, сціснуць у кулаку і выпусціць камяк з вышыні каля 1 метра, а затым ацаніць вынікі:

  • камяк утвараецца, але пры падзенні не рассыпаецца — глеба яшчэ занадта вільготная, не спяшайцеся з сяўбой і пасадкамі;
  • камяк не ўтвараецца, глеба рассыпаецца ў руках — час упушчаны, вясновая вільгаць з глебы сышла, і перад сяўбой спатрэбіцца паліў;
  • камяк утворыцца, а пры падзенні рассыпаецца на часткі — глеба дасягнула ідэальнага ўзроўню фізічнай спеласці, час сеяць.

Дарэчы, насуперак вядомаму сцвярджэнню: «Сей у гразь — будзеш князь», спецыялісты катэгарычна не рэкамендуюць спяшацца. На іх думку, у глебе, перанасычанай вільгаццю (а менавіта гэта і ёсць «гразь»), насенне і карані высаджаных раслін задыхаюцца ад недахопу кіслароду. Калі яны і не згніюць, то хварэць будуць напэўна.


Тэрмін «ЦЯПЛО»

Ён вызначаецца па даце заканчэння самых-самых позніх, апошніх вясновых замаразкаў. Як яго вызначыць? Вядома, прагноз надвор'я нам у дапамогу. А яшчэ — народныя прыкметы. Гэта час, калі птушаня шпака выглядае са свайго доміка і адцвітае апошняя каліна, калі ластаўкі прыляцелі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.