Вы тут

Дыягназ удакладнілі сталічныя ўрачы


Беларускі саюз жанчын прысвяціў дабрачынную акцыю ў Касцюковіцкім раёне 30-годдзю чарнобыльскай катастрофы.

Бясплатныя кансультацыі, канцэрт, цёплыя сустрэчы з жыхарамі — раён наведала прадстаўнічая дэлегацыя Беларускага саюза жанчын на чале з міністрам працы Марыянай Шчоткінай. Разам з актывісткамі гэтага руху прыехалі ўрачы вядучых рэспубліканскіх медыцынскіх цэнтраў і ўстаноў Мінска — мамолаг, гінеколаг і эндакрынолаг.


Падчас наведвання раённай бальніцы Марыяна Шчоткіна цікавілася, што зроблена ў раёне для таго, каб сюды ехалі працаваць маладыя спецыялісты, як справы з нараджальнасцю. Касцюковіцкая лячэбная ўстанова абслугоўвае не толькі раён. Некалькі яе аддзяленняў — гемадыялізу, траўматалогіі і перынатальны цэнтр 1-га ўзроўню з'яўляюцца міжраённымі і прымаюць жыхароў суседніх Краснапольскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў. Паводле слоў выканаўцы абавязкаў галоўнага ўрача бальніцы Тамары Галайды, кансультацыі змаглі атрымаць менавіта тыя пацыенты, з пастаноўкай дыягназу якім узнікалі праблемы. Некалькі дзяцей па выніках абследавання накіраваны для далейшага лячэння ў Рэспубліканскі цэнтр эндакрыналогіі і Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу. Медперсанал раённай бальніцы атрымаў карысную інфармацыю па профілі сваёй дзейнасці.

Жанчыны грамадскага аб'яднання наведалі таксама дзіцячы дом сямейнага тыпу, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання дзяцей-інвалідаў, аддзяленне дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў Касцюковіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пабывалі ў сям'і ліквідатара аварыі на ЧАЭС. Яны прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які адбыўся на пляцоўцы ля памятнага знака, устаноўленага да 20-годдзя аварыі на ЧАЭС. Завяршылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма «Чарнобыль — экзамен для нацыі» і канцэртам артыстаў Магілёўскай абласной філармоніі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.