У Душанбэ праходзіць пасяджэнне беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Дарэчы, дзясятае па ліку.
Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Таджыкскую — міністр сельскай гаспадаркі Ізатуло Сатары. Разглядаюцца вынікі двухбаковага супрацоўніцтва за 2015 год, а таксама мерапрыемствы, якія ў 2016 годзе павінны паўплываць на павелічэнне гандлёвага абарачэння паміж краінамі. Найперш — у галінах транспарту, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі.
«Асаблівы акцэнт нададзены, — каментуюць у Пасольстве Беларусі ў Таджыкістане, — забеспячэнню Таджыкістана высокаэфектыўнай беларускай сельскагаспадарчай тэхнікай і абсталяваннем да яе. Мяркуецца развіць зборачную вытворчасць навяснога і прычапнога абсталявання ААТ «Бабруйскаграмаш» на базе «Агратэхсэрвіса» ў Гісары, непадалёку ад Душанбэ».
Па выніках пасяджэння будзе падпісаны пратакол дзясятага пасяджэння камісіі, а таксама пагадненне паміж органам выканаўчай улады Хатлонскай вобласці Таджыкістана і Гомельскім аблвыканкамам.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.