Вы тут

Конкурс малюнкаў “Права на дзяцінства” праводзіць Мінюст


Найлепшыя малюнкі на тэму “Права на дзяцінства” будуць вызначаны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня па выніках конкурсу, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Работы, выкананыя фарбамі, алоўкамі ці фламастарамі, прымаюцца да 20 мая.


Фота: best-mother.ru

Удзельнікам могуць стаць усе дзеці ва ўзросце ад трох гадоў. На адвароце малюнка трэба ўказаць інфармацыю пра мастака: прозвішча, імя і імя па бацьку малога, месца жыхарства, кантактныя даныя і, па жаданні, невялікі аповед пра малюнак.

Пераможцы будуць вызначаны ў трох узроставых катэгорыях: ад 3 да 6, ад 7 да 12 і дзеці, якім больш за 12 гадоў. Работы прымаюцца на паштовы адрас Мінюста: 220002, г.Мінск, вул. Калектарная, 10 (прэс-сакратару). Атрымаць дадатковыя звесткі можна па тэлефоне 200 03 84.

Юныя аўтары-пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы, а імёны самых лепшых мастакоў будуць размешчаны на сайце міністэрства.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».