Вы тут

Парламенцкiя выбары пройдуць у дэмакратычнай i спакойнай атмасферы


Маючыя адбыцца парламенцкiя выбары ў Беларусi павiнны прайсцi ў дэмакратычнай i спакойнай атмасферы. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, паведамілі ў БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

«Народнае волевыяўленне, паводле iснуючай практыкi, павiнна прайсцi ў абсалютна дэмакратычнай i спакойнай атмасферы i, самае галоўнае, на найвышэйшым арганiзацыйным узроўнi, як гэта ў нас заўсёды было», — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, асаблiвую ўвагу трэба ўдзялiць фармiраванню выбарчых камiсiй, у склад якiх павiнны ўвайсцi дастойныя прадстаўнiкi працоўных калектываў, палiтычных партый i грамадскiх аб'яднанняў. «Па традыцыi ў краiну прыедуць i мiжнародныя наглядальнiкi. Абмяжоўваць iх колькасць нам не трэба», — заявiў Прэзiдэнт. Ён адзначыў, што запрашэннi замежным партнёрам трэба накiраваць пасля таго, як будуць назначаны даты правядзення выбараў.

На нарадзе таксама абмяркоўваюцца прапановы па ўдасканаленнi выбарчага працэсу, у тым лiку на аснове рэкамендацый БДIПЧ АБСЕ, выпрацаваныя мiжведамаснай экспертнай групай, якая была створана па даручэннi Прэзiдэнта. «Асобныя, напэўна, могуць быць рэалiзаваны цяпер, iншыя — у далейшым, пры карэкцiроўцы норм Выбарчага кодэкса», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэслiў неабходнасць дакладна вызначыць тыя з рэкамендацый мiжнародных наглядальнiкаў, якiя можна ўзяць пад увагу ў першачарговым парадку, i не ўлiчваць прапановы, якiя будуць iсцi ў разрэз з iнтарэсамi беларускага народа. «Нельга забываць, што ў выбарчай кампанii мы абавязаны кiравацца перш за ўсё ўласным заканадаўствам», — заявiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што беларускае выбарчае заканадаўства адпавядае мiжнародным прынцыпам i ўлiчвае правiлы i традыцыi правядзення выбараў, якiя склалiся ў Беларусi. «Прынамсi, наша заканадаўства не горшае, чым у iншых дзяржаў, дзе праходзiлi адпаведныя выбары, якiя былi прызнаны мiжнароднымi структурамi», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

*  *  *

Афiцыйны старт парламенцкай выбарчай кампанii ў краiне плануецца даць 7 чэрвеня. Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi па вынiках праведзенай у кiраўнiка дзяржавы нарады, дзе абмяркоўвалiся пытаннi ўдасканалення выбарчага заканадаўства.

Аляксандр Лукашэнка пагадзiўся з датай 11 верасня для правядзення выбараў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Што да выбараў у Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, мяркуецца, што яны пройдуць паэтапна з 18 чэрвеня па 18 верасня гэтага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».