Вы тут

Дапоўнiць, а не падзялiць


Як паведамляе Reuters, торг памiж Анкарой i ЕС з нагоды пагаднення па бежанцах абвастрыўся. Раней Еўрасаюз пагадзiўся вылучыць 3 мiльярды еўра Турцыi за дапамогу ў рэалiзацыi новай схемы па бежанцах, у вынiку якой Анкара пагадзiлася даць прытулак на сваёй тэрыторыi бежанцам з Сiрыi, якiя раней прыбылi ў ЕС. 19 красавiка Турцыя, разумеючы, што гэта магутны рычаг, вырашыла палепшыць свае пазiцыi на перамовах па ўвядзеннi бязвiзавага рэжыму з ЕС, прыгразiўшы выйсцi з пагаднення, калi да 1 чэрвеня ЕС не ўвядзе бязвiзавы рэжым для грамадзян краiны.

Таксама Анкара патрабуе вяртання да перамоў па ўступленнi ў ЕС, якiя цягнуцца яшчэ з мiнулага стагоддзя.

На мiнулым тыднi ў iнтрыгу аб магчымым выхадзе Вялiкабрытанii з ЕС падкiнуў дроў прэзiдэнт ЗША, якi па сутнасцi прыгразiў, што калi Вялiкабрытанiя выйдзе з ЕС, ёй можа спатрэбiцца да дзесяцi гадоў на перамовы аб гандлёвым супрацоўнiцтве з ЗША. Фактычна гэта з'яўляецца адкрытай заявай, што ЗША катэгарычна супраць выхаду Вялiкабрытанii з Еўрасаюза. I прычыны цалкам зразумелыя — Лондан, як найблiжэйшы саюзнiк i партнёр ЗША, заўсёды адстойваў унутры ЕС амерыканскiя iнтарэсы, у абмен атрымлiваючы падтрымку ЗША па важных для сябе пытаннях па ўсiм свеце. Страта такога магутнага праамерыканскага лабiста ўнутры Еўрасаюза вельмi небяспечная для ЗША — гэта павялiчыць магчымасцi для згуртавання i самастойнага развiцця ЕС. А згуртаваны i цэнтралiзаваны Еўрасаюз, якi здольны самастойна абараняць i рэалiзоўваць свае iнтарэсы без «падказкi» ЗША, — гэта перадзел сфер уплыву ў свеце, у вынiку якога амерыканцам давядзецца саступiць свой кантроль над многiмi краiнамi Еўрасаюза. Фiнальнае слова скажуць жыхары Вялiкабрытанii на рэферэндуме, дата правядзення якога iмклiва наблiжаецца.

Падчас свайго вiзiту ў Еўропу Барак Абама, акрамя спробы пераканаць брытанцаў застацца ў складзе Еўрасаюза, займаўся перамовамi наконт Пагаднення аб трансатлантычным гандлёвым i iнвестыцыйным партнёрстве (ТГIП). Па вынiках перамоў, ён падчас прэс-канферэнцыi з канцлерам Германii Ангелай Меркель выказаў упэўненасць у тым, што ТГIП можа быць падпiсана ўжо сёлета. У той жа час у Еўрасаюзе многiя выступаюць супраць гэтага пагаднення, баючыся таго, што гiганцкiя карпарацыi з ЗША будуць пасля гэтага адчуваць сябе ў ЕС як дома, i гэта можа негатыўна адбiцца на стане навакольнага асяроддзя i працоўных правах жыхароў ЕС. У Нiдэрландах арганiзатары нядаўняга рэферэндуму супраць асацыяцыi ЕС з Украiнай, натхнёныя яго поспехам, ужо падалi петыцыю аб арганiзацыi новага рэферэндуму супраць заключэння ТГIП з ЗША.

На 24 красавiка было сабрана ўжо больш як сто тысяч подпiсаў у яго падтрымку.

На парламенцкiх выбарах, праведзеных у Сербii, рашучую перамогу атрымалi прыхiльнiкi ўступлення краiны ў Еўрасаюз. Уласна, самi парламенцкiя выбары былi праведзены датэрмiнова менавiта з гэтай мэтай. 4 сакавiка, па патрабаваннi прэм'ер-мiнiстра Аляксандра Вучыча, ранейшы парламент быў распушчаны, каб на новых выбарах атрымаць мандат даверу для завяршэння рэформаў, неабходных для падрыхтоўкi ўступлення краiны ў ЕС. Прычыны перамогi прыхiльнiкаў еўраiнтэграцыi цалкам зразумелыя — з-за геаграфiчнага размяшчэння Сербiя не мае магчымасцi ўступiць у iнтэграцыйныя працэсы з якiм-небудзь iншым буйным партнёрам, акрамя ЕС. А ў XXI стагоддзi цяжка развiваць эканомiку, не ўваходзячы ў цесныя iнтэграцыйныя працэсы. Не сакрэт таксама, што многiя жыхары Сербii, у якой высокае беспрацоўе, разглядаюць уваходжанне ў ЕС, як спосаб тут жа легальна выехаць на пастаяннае месца жыхарства ў больш развiтыя краiны, накшталт Германii цi Францыi. Самай галоўнай перашкодай для ўступлення ў ЕС можа стаць нежаданне большасцi жыхароў уступаць у НАТО. А пакуль што нi адной былой сацыялiстычнай краiне не ўдалося ўступiць у ЕС, не ўступiўшы папярэдне ў НАТО.

Галоўнай геапалiтычнай навiной для Беларусi i ўсiх, хто сочыць за яе знешняй палiтыкай, вядома ж, стала штогадовае Пасланне кiраўнiка дзяржавы да беларускага народа i Нацыянальнага сходу. Прэзiдэнт дакладна выказаў сваю пазiцыю па СНД — нягледзячы на заклiкi скасаваць арганiзацыю, яна зусiм не страцiла сваё значэнне, таму арганiзацыю трэба рэфармаваць i абавязкова захаваць. У адносiнах з Расiяй усё застаецца па-ранейшаму, паколькi выбар ужо быў зроблены на ўсенародным рэферэндуме. У сферы знешняй палiтыкi адна з галоўных задач — не дапусцiць з'яўлення новых раздзяляльных лiнiй у еўрапейскiм рэгiёне, каб узаемаадносiны Еўрапейскага саюза i Еўразiйскага эканамiчнага саюза насiлi не ўзаемавыключальны, а ўзаемадапаўняльны характар.

У адносiнах з Захадам дыялог павiнен быць раўнапраўным, Беларусь цiкавяць перш за ўсё iнвестыцыi, трансфер тэхналогiй, стварэнне перадавых сумесных вытворчасцяў, удзел беларускiх кампанiй у мiжнародных вытворчых ланцужках.

Сяргей КIЗIМА, доктар палiтычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».