Вы тут

Дзяржінспектары затрымалі мужчыну, які лавіў фарэль


Каля вёскі Краснае ў Маладзечанскім раёне дзяржінспектары затрымалі жыхара райцэнтра, які лавіў фарэль.


Пра тое, што мужчына займаецца незаконным промыслам, у інспекцыю паведамілі грамадзяне, якія рыбачылі побач. Праточны вадаём звязаны сеткай невялікіх ручаёў з ракой Вязынкай — месцам жыхарства ручаёвай фарэлі. На кручок «рыбака» папаліся чатыры яе асобіны. Незаконны ўлоў будзе каштаваць мужчыну 15 мільёнаў рублёў. А паколькі рыба знаходзіцца ў спісе ахоўваемых, у адносінах да парушальніка можа быць заведзена і крымінальная справа.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Фарэлі месца ў ручаі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».