Вы тут

Ці можа быць касметыка лячэбнай?


Дзяржстандарт сістэматычна забараняе ўвоз і абарачэнне на тэрыторыі краіны парфумерна-касметычнай прадукцыі з неабгрунтавана заяўленымі медыцынскімі ўласцівасцямі. Адначасова прымаюцца рашэнні аб спыненні дзеяння дэкларацый аб яе адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі» (ТР МС 009/2011), прынятых і зарэгістраваных неправамерна.


Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта, толькі ў сакавіку гэтага года пад такія жорсткія забаронныя меры трапіла больш за 30 найменняў геляў, бальзамаў, крэмаў расійскіх кампаній «ТВІНС Тэк», «КаралевФарм», «РэалКасметыкс, «Хелсі-Гель», «Лабараторыя Эмансі», «Малаві», «Мірола», украінскіх «НВА «ФітаБіяТэхналогіі» і «Голдэн-фарм», а таксама польскай Dr Rеttеr ЕС.

«Сваю прадукцыю яны рэкамендавалі спажыўцам ужываць як папераджальныя або дапаможныя сродкі пры лячэнні розных захворванняў — астэахандрозу, радыкуліту, артрозу, артрыту, падагры, пашкоджання суставаў, варыкознага расшырэння вен, тромбафлебіту, апёкаў, удараў і інш. Гель-бальзамы для суставаў з пчаліным ядам і з хандраіцінам серыі «911 Ваша служба выратавання», масажныя бальзамы Валянціна Дзікуля, гелі «Адов корень» з экстрактам індыйскай цыбулі, гель-бальзамы для рук і ног «Грибкосепт» ды іншыя найменні аналагічнай прадукцыі рэалізоўваліся ў гандлёвых арганізацыях і аптэках краіны», — патлумачылі ў прэс-службе камітэта.

Спецыялісты Брэсцкай абласной інспекцыі Дзяржстандарта, каментуючы выяўленыя парушэнні, адзначаюць, што згодна з патрабаваннямі дзеючага тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза да парфумерна-касметычнай прадукцыі не адносіцца прадукцыя медыцынскага прызначэння, якая прызначана для дыягностыкі і лячэння хвароб. Падобныя надпісы медыцынскага прызначэння на парфумерна-касметычнай прадукцыі ўводзяць у зман спажыўцоў.

Падобныя парушэнні таксама былі выяўленыя Віцебскай і Магілёўскай абласнымі інспекцыямі Дзяржстандарта.

«Так, на працягу гэтага года мэтанакіравана сачылі за парфумерна-касметычнай прадукцыяй з неабгрунтавана заяўленымі медыцынскімі ўласцівасцямі, выдаваліся забароны на яе ўвоз і рэалізацыю імпарцёрам. Сярод іх — «Ірына-Фарм», «Капсіфарм», «Яса», «БадФарм», «Медыкалфорт», «Уніфарм», — падкрэслілі ў аддзеле дзяржаўнага нагляду і кантролю Дзяржстандарта. Спецыялісты таксама дадалі, што спажывец павінен мець аб'ектыўную інфармацыю пра тавар, калі ён ужываецца пры лячэнні — значыць, гэта лекавы сродак і допуск яго на рынак павінен ажыццяўляцца ва ўстаноўленым Міністэрствам аховы здароўя парадку.

Як патлумачылі ў Дзяржстандарце, прызначэнне парфумерна-касметычных тавараў — ачышчэнне, змяненне знешняга выгляду, наданне прыемнага паху, догляд, абарона ці захаванне ў добрым стане скуры, валасоў, пазногцяў, зубоў, ротавай поласці. Пры гэтым спажывецкія ўласцівасці дадзенай прадукцыі (антымікробнае дзеянне, ад маршчын, супрацьзапаленчае дзеянне, SРF-фактар і іншыя), заяўленыя ў яе маркіроўцы, павінны мець пацвярджальныя дакументы.

Выяўленыя парушэнні носяць сістэмны характар, у сувязі з чым Дзяржстандарт праінфармаваў Міністэрства аховы здароўя для прыняцця мер рэагавання па выключэнні з абароту ў аптэчнай сетцы краіны неадпаведнай прадукцыі і якая ўводзіць у зман спажыўцоў адносна яе прызначэння.

Таццяна Каралькова, вядучы інжынер Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі кажа, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, усё, што напісана на этыкетцы, — усе спажывецкія ўласцівасці павінны быць пацверджаны. Цяпер з'явілася шмат касметыкі, у маркіроўцы якой пазначана, што яна лечыць атыты, псарыяз, загойвае раны. Аднак гэта падман пакупніка, бо такога паняцця як «лячэбная касметыка» не існуе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».