Вы тут

Чаго баяцца зоркі


Калі ў кадры ў цябе велізарны кулямёт або суперздольнасці, няцяжка выглядаць крутым, але ці такія крутыя акцёры па-за здымачнай пляцоўкай? Зусім не. Многія з суперзорак схільныя да страхаў і фобій, у якіх часам нават сорамна прызнацца.


Бліскучы эльф Арланда Блум, знакаміты сваімі неверагоднымі скачкамі на баявых аленяў, сланоў і іншую буйную скаціну, у жыцці, аказваецца, не вельмі любіць жывёл. Асаблівую боязь у яго выклікаюць звычайныя парасяты. Па расказах відавочцаў, свінка, якая выскачыла з загарадзі здымачнай пляцоўкі фільма «Царства нябеснае», прывяла акцёра ў такі жах, які наўрад ці маглі б стварыць полчышчы кіношных рыцараў.

Адна з самых недарэчных фобій праследуе знакамітую аўстралійку Ніколь Кідман. Актрыса баіцца матылькоў, не пераносіць, калі яны залятаюць у жыллё, і тым больш калі кранаюцца яе скуры. Тлумачыць сваю непрыязнасць Кідман досыць лагічна: без сваіх маляўнічых крылаў матылькі выглядаюць больш агідна за любых жукоў і чарвякоў.

Акцёрам, якім часам гадзінамі даводзіцца сядзець у чаканні, пакуль на іх накладуць грым, дзіўна гэтага грыму пужацца, але мазгам не загадаеш — Джоні Дэп, напрыклад, неаднаразова прызнаваўся, што баіцца клоўнаў. Уяўляеце? Чалавек, якому ў «Піратах Карыбскага мора», «Суіні Тодзе» або «Алісе ў Краіне цудаў» не хапала толькі вялікага чырвонага носа, каб выглядаць клоўнам, баіцца сваіх цыркавых сабратаў.

У зоркі «Прыцемак» Крысцін Сцюарт боязь таксама цалкам штодзённая — дзяўчына недалюблівае коней. Жывёлы гэтыя і на самай справе прыгожыя толькі на паперы і ў мульціках, а ў жыцці могуць быць вельмі небяспечнымі. Ледзь не да істэрыкі даходзіла нежаданне Сцюарт звязвацца з коньмі падчас здымак «Беласнежкі і паляўнічага».

Абраны тандэмам Вачоўскі на ролю новага Збавіцеля Кіяну Рыўз на самай справе просты хлопец. І фобія ў яго самая што ні ёсць штодзённая — герой «Матрыцы» і «Хуткасці» баіцца цемры. Перамагчы страх адсутнасці крыніцы святла акцёру дапамагае яго праца: то «Дракула» прывабіць яго ў свой змрочны замак, то д'ябал возьме да сябе на працу адвакатам.

Секс-сімвал дзевяностых, зорка серыяла «Ратавальнікі Малібу» Памэла Андэрсан, паводле яе слоў, нават не асабліва ўяўляе, наколькі эфектна выглядае. Справа ў тым, што актрыса і мадэль баіцца люстэркаў і іншых паверхняў, якія адлюстроўваюць. Што ж, з люстэркамі звязана нямала легендаў і страшылак, Памэлу можна зразумець, але як яна ўмудраецца пры гэтым так выглядаць, няўжо настолькі давярае сваім стылістам?

Колькі гадоў Харысан Форд ужо ў кіно? Якія толькі калатнечы яму не давялося ўжо перажыць, чалавек авіякатастрофы пазбег цудам зусім нядаўна! Але баіцца Форд зусім не гібелі пасля падзення з вялікай вышыні, і не змей, як яго знакаміты кінагерой Індыяна Джонс. Фобіяй акцёра з'яўляецца боязь выступленняў перад аўдыторыяй. Нават сціплыя прэс-канферэнцыі выклікаюць у Форда паніку.

Загаловак у газеце: За што эльфы не любяць парасят

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».