Вы тут

1 мая на «Беларусь 1» стартуе праграма «Народная раніца»


Свята працы — 1 мая — у эфіры «Беларусь 1» пачнецца з прэм'еры праграмы «Народная раніца». Гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Рыхтуе яго творчая каманда журналістаў тэлерадыёкампаніі «Віцебск».


Стваральнікі праекта выбралі цікавы фармат — камандзіроўка па пісьмах. Кожны ахвотны можа накіраваць ліст на адрас: штаб-кватэра ФПБ, пр. Пераможцаў, 21, 220126, Мінск з расповедам пра чалавека, патлумачыўшы пры гэтым, чаму менавіта ён павінен стаць героем праграмы.

Далей вядучы са здымачнай групай прыязджае ў госці да выбранага героя. У кожны выпуск «Народнага раніцы» будуць уключаны спецыяльныя рубрыкі-сюжэты.

— Удзельнікам праграмы можа стаць і кожны жыхар таго раёна, адкуль і галоўны герой выпуску, — распавяла куратар праекта ад Белтэлерадыёкампаніі, загадчыца аддзела вытворчасці тэлевізійных праграм ТРК «Віцебск» Ксенія Асмалоўская. — Напярэдадні прыезду «народнага аўтобуса», які лёгка пазнаць па лагатыпу нашай праграмы, у мясцовых СМІ і працоўных калектывах будзе абвешчана пра дату і час сустрэчы з экіпажам «Народнай раніцы». У яго складзе — прафсаюзныя лідары, артысты, юрысты, лекары і іншыя спецыялісты, гатовыя даць кансультацыю.

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Народная раніца» раскажа нам пра нас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».