Вы тут

Беларусь прапануе Iнданезii ствараць сумесныя прадпрыемствы


Аб гэтым Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка заявiў на сустрэчы з мiнiстрам абароны Iнданезii Рыямiзардам Рыякуду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Прэзiдэнт падкрэслiў, што закрытых тэм у супрацоўнiцтве памiж краiнамi няма. Беларусь гатова развiваць узаемадзеянне з Iнданезiяй не толькi ў ваенна-тэхнiчнай, але i ў грамадзянскiх сферах эканомiкi. «Што немалаважна i прынцыпова для Iнданезii i Беларусi: мы можам пайсцi на стварэнне сумесных прадпрыемстваў на iнданезiйскай зямлi, каб атрымлiваць гатовы прадукт i прадаваць яго ў трэцiх краiнах у тым рэгiёне», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявiў, што хацеў бы аднавiць сваё запрашэнне Прэзiдэнту Iнданезii наведаць Беларусь. У ходзе вiзiту бакi змогуць вызначыць стратэгiю далейшага развiцця адносiн памiж дзяржавамi на блiжэйшую перспектыву.

У сваю чаргу мiнiстр абароны Iнданезii Рыямiзард Рыякуду падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за аказаны дэлегацыi цёплы прыём i дадаў, што вынiкi яго вiзiту будуць даложаны Прэзiдэнту Iнданезii. «Таксама я абавязкова перадам яму ваша запрашэнне», — дадаў Рыямiзард Рыякуду.

Ваенная дэлегацыя Iнданезii 28-30 красавiка знаходзiцца з вiзiтам у Беларусi. Плануецца, што яна правядзе перагаворы з кiраўнiцтвам Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта i Мiнiстэрства абароны Беларусi. Замежныя госцi таксама маюць намер наведаць Цэнтральны камандны пункт ВПС i войскаў ППА Узброеных Сiл Беларусi, Мiнскi завод колавых цягачоў i 558-ы Авiяцыйны рамонтны завод.

Загаловак у газеце: Калi адлегласць — не перашкода

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.