Вы тут

Агульны дом для беларускіх і кітайскіх студэнтаў


Неўзабаве ў Студэнцкай вёсцы ў Мінску з'явіцца восьмы інтэрнат. Адметнасць гэтага будынка ў тым, што ён будзе пабудаваны з кітайскай бязвыплатнай тэхніка-эканамічнай дапамогай. Днямі адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі першага каменя пад будаўніцтва інтэрната для беларускіх і кітайскіх студэнтаў з капсулай-пасланнем будучым пакаленням.


— Рэалізацыя гэтага праекта стала магчымай дзякуючы цесным сяброўскім адносінам паміж нашай краінай і Кітайскай Народнай Рэспублікай, — адзначыла намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля КАЧАНАВА. — Пачатак будаўніцтва новага студэнцкага інтэрната — вельмі важная падзея. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках рэалізацыі дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты падчас візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў нашу краіну ў маі мінулага года.

— Сёння ў Беларусі навучаюцца каля дзвюх тысяч кітайскіх грамадзян. Цесныя і плённыя адносіны склаліся паміж нашымі ўніверсітэтамі. На базе беларускіх устаноў адукацыі адкрыта ўжо тры Інстытуты Канфуцыя і пяць класаў, — падсумавала вынікі супрацоўніцтва краін Наталля Качанава. — Праект, якому мы даём старт цяпер — гэта яшчэ адна вяха ў сферы адукацыі. Новы інтэрнат будзе часцінкай вялікага Кітая ў жылым комплексе «Студэнцкая вёска», а сумеснае пражыванне ў ім беларускай і кітайскай моладзі дасць новы імпульс развіццю цесных і добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі.

На думку міністра адукацыі Міхаіла ЖУРАЎКОВА, новы інтэрнат прыцягне ў Беларусь, у прыватнасці ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, больш студэнтаў з Кітая: «Спецыялісты, якія навучаюцца ў нас, а пасля вяртаюцца ў сваю родную краіну, з'яўляюцца «праваднікамі» беларускіх тэхналогій і навуковых здабыткаў. А гэта, безумоўна, толькі на карысць і Беларусі, і Кітаю».

Падрабязна пра будучы інтэрнат расказаў прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці і развіцці ўніверсітэцкага гарадка Генадзь Землякоў:

— Кітайскі бок удзельнічае ва ўсіх этапах будаўніцтва: ад прыняцця праекта да здачы інтэрната ў эксплуатацыю. Плануецца, што ўжо на пачатку мая мы распачнём будоўлю, а скончым яе ў снежні 2017 года. Дзесяціпавярховы інтэрнат разлічаны на пражыванне 1030 чалавек, гарманічна ўпішацца ў архітэктурны ансамбль Студэнцкай вёскі. Сума, якая будзе затрачана на будаўніцтва, эквівалентная 40 млн долараў.

Ганна КУРАК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.