Вы тут

Паміж Мінскам і Будапештам


Дэлегацыя венгерскіх дыпламатаў знаходзіцца ў краіне.


Упершыню за шмат гадоў да нас прыехалі парламентарыі з Венгрыі. Віталь БУСЬКО, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах, упэўнены: гэта знамянальны факт. За ім паступова будзе паляпшацца ўзровень у тым ліку і эканамічных адносін.

Віталь Бусько звярнуў увагу, што зусім нядаўна ў Палаце прадстаўнікоў былі румыны, а таксама прыязджалі прадстаўнікі ўсіх краін прыбалтыйскага рэгіёна. Па яго словах, зараз наша краіна вельмі актыўна супрацоўнічае з еўрапейскімі партнерамі.

– Аднаўленне палітычных сувязей, як правіла абавязана даваць эканамічны эфект, – упэўнены парламентарый. – Думаю, сустрэчы венгерскай дэлегацыі з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной, перамовы ў Савеце Рэспублікі, у Палаце прадстаўнікоў не прападуць дарма.

Падчас перамоў у ніжняй палаце былі зроблены акцэнты на аднаўленні парламенцкіх стасункаў і на ўдасканаленні заканадаўстваў.

– Пакуль з венгерскімі калегамі мы, на жаль, сустракаліся толькі на міжнародных пляцоўках: АБСЕ, МПС, – адзначыў Віталь Бусько. – Зараз мы хочам аднавіць нашы прамыя кантакты. Нам трэба намеціць шляхі па ўдасканаленні нашых заканадаўстваў, якія дазволяць стварыць камфортныя ўмовы для супрацоўніцтва нашых бізнесменаў, вытворцаў, работнікаў сельскай гаспадаркі…

Жолт НЕМЕТ, старшыня Камісіі па міжнародных справах Дзяржаўнага сходу Венгрыі, лічыць, што зараз – найбольш удалы момант для аднаўлення парламенцкіх адносін. Ён заўважыў, што пачынаць прыходзіцца не з чыстай старонкі: паміж Мінскам і Будапештам ёсць прамы авіярэйс, які здзясняецца 3 разы на тыдзень, праўда, дэпутаты хацелася б, каб самалёты ляталі часцей.

– Адносіны дзелавых колаў нашых краін наладжваюцца, – падкрэсліў ён. – У Венгрыі ёсць буйныя кампаніі, якія зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю.

Венгерскі парламентарый таксама звярнуў увагу на спрашчэнне візавага рэжыму паміж нашай краінай і ЕС. На яго думку, гэта рэальна.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.