Вы тут

БЯРОЗКАвы лес


Пасля доўгага растання часопіс “Бярозка” зноў завітаў у госці да “Зубронка”! Гэтым разам нагода – экалагічная змена, на якую запрасілі “Бярозку” і “Родную прыроду”.


Нечакана жыхары “Зубронка” з сасновага леса трапілі ў БЯРОЗКАвы. Ці гэта не магія?! Вось і мы думаем, што магія. Таму, правёўшы невялікую экскурсію па старонках часопіса, мы запрасілі нашых слухачоў наведаць сапраўдны беларускі Хогвартс, які тут жа быў пераназваны Зуброгвартсам. Cхадзілі на ўрок зеллеварэння, на якім прапанавалі кожнаму скласці рэцэпт свайго магічнага зелля. Амаль усе вырашылі, што лекі павінны быць смачнымі, таму прыдумлялі рэцэпты ягадных кактэляў. Папрасілі таксама апісаць незвычайную жывёлку, якая існуе ў незвычайным свеце (яго мы таксама прапанавалі прыдумаць). Вынікі гэтых фантазій хутка можна будзе прачытаць у суполцы “Бярозкі” ў “Вконтакте”. Ну а напрыканцы усіх наведвальнікаў БЯРОЗКАвага Зуброгвартса чакаў… іспыт. Кемлівыя, вясёлыя, разумныя “вучні” адказвалі на нашыя “пытанні для знаходлівых”, а ў якасці адзнак атрымлівалі асобнікі “Бярозкі”! 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.