Інтэр'ер-маркет, адкрыццё сезона ў Dreamland, велакарнавал «Viva Ровар» і арт-праект «Семечкі» – афіша «Звязды» на выхадныя дні.
Увесну вельмі хочацца абнаўлення не толькі ў гардэробе. У гэтую суботу можна будзе нагледзець абноўкі для свайго дома на інтэр'ер-маркеце Sweet Home Market.
Вас чакаюць работы беларускіх брэндаў, дызайнераў і майстроў. Натуральныя матэрыялы, цікавыя рашэнні, арыгінальны дэкор – усё для таго, каб ваш дом стаў яшчэ ярчэй!
Таксама на маркеце будуць працаваць святочныя фуд- і фотазоны.
Ужо заўтра Dreamland сустрэне новы сезон маштабным абнаўленнем парку атракцыёнаў.
Сямейныя атракцыёны застануцца і будуць дапоўнены новымі забаўкамі для дзяцей. Акрамя гэтага, запрацуюць атракцыёны для моладзі, у тым ліку экстрэмальныя.
У гэтым сезоне арганізатары абяцаюць наведвальнікам квэсты на свежым паветры. На тэрыторыі парку з'явяцца некалькі сакрэтных домікаў з аніматарамі. Задача гульцоў будзе складацца ў тым, каб адшукаць гэтыя пабудовы ў пэўнай паслядоўнасці і вырашыць галаваломкі.
Грандыёзны велакарнавал, шматлікія падарункі і прызы, а таксама маса забаў, эмоцый і ўражанняў чакаюць усіх на свяце пад назвай «Viva, ровар!», якое пройдзе ў Мінску заўтра, 30 красавіка.
Галоўнай падзеяй свята ў гэтым годзе стане велапарад, які адбудзецца ў фармаце карнавалу. Самыя крэатыўныя касцюмы будуць абавязкова адзначаны падарункамі ад арганізатараў. У рамках карнавала таксама пройдуць конкурс велаінсталяцый і дзіцячая бегавелагонка.
Прыняць удзел у заездзе змогуць велааматары любога ўзросту (дзеці да 14 гадоў дапускаюцца толькі ў суправаджэнні бацькоў). У параўнанні з мінулым годам дыстанцыя павялічыцца ўдвая і складзе крыху больш за 10 км.
13:00-14:50 – збор на пляцоўцы ў парку Перамогі (каля стэлы)
15:00-16:00 – масавы велапарад па праспекце Пераможцаў
16:00-20:00 – яркі фестываль у парку Перамогі!
Праект увасабляе пазітыўнае мастацтва. Важнай задачай ставіцца напоўніць наведвальнікаў станоўчымі эмоцыямі. Абраўшы аб’ектам для сваіх творчых эксперыментаў семя сланечніка, удзельнікі праекта пакажуць, як праз нешта, на першы погляд, самае нязначнае, можна стварыць сабе і тым, хто побач, добры настрой, укласці глыбокі сэнс і пагуляць са значэннем гэтага слова: семкі, насенне, зерне, плод, сланечнік, сонца.
Зусім нядаўна Андрэй Касай вярнуўся з Нью-Ёрка, дзе ўпершыню прайшла яго персанальная выстава. Да такой знакавай падзеі маскоўскі мастак ішоў са шматгадовай упартасцю, асвойваючы разнастайныя нішы графічнага мастацтва.
Удзельнік фестываляў кароткага метра ў Мехіка, Берліне і Маскве, Андрэй у 2014 годзе раскрыўся як мультыплікатар, стаўшы аўтарам некалькіх кліпаў для групы «Мумі Троль».
Персанажы Андрэя аб'ядноўваюцца з бытам, агаляючы яго абсурднасць і бессэнсоўнасць.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».