Вы тут

Адрэстаўраваны мемарыял "Прарыў" ва Ушацкім раёне адкрыюць 9 Мая


Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, які сёння прыняў удзел у працоўнай акцыі рэспубліканскага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі".


Фота radzima.org

"Учора адбыўся штаб у Ушачах і было канчаткова вырашана, што 9 мая пасля шэсця і мітынгу ў Віцебску кіраўніцтва вобласці, а таксама госці з іншых раёнаў адправяцца ва Ушачы, дзе мы ўрачыста адкрыем пасля рэканструкцыі мемарыяльны комплекс "Прарыў". Гэта будзе годнае мерапрыемства і годны аб'ект, якім можна ганарыцца", - адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў.

Паводле яго слоў, цяпер будаўнікі наносяць апошнія штрыхі, завяршаюць добраўпарадкаванне, ўстаноўку дэкаратыўнай падсветкі, якая зробіць постаць партызана і бетонныя брама-груды яшчэ больш выразнымі і прыкметнымі. Так што нават выпадковы падарожнік абавязкова зробіць прыпынак, каб наведаць мемарыял.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.