Вы тут

Модулі касмічнай станцыі будуць надзімаць


Апошні паспяховы запуск ракеты Falcon 9 важны не толькі двума фактамі: дастаўкай новых харчоў для МКС і мяккай пасадкай першай ступені ракеты на плывучую баржу. Справа ў тым, што грузавік Dragon павёз на касмічную станцыю новы надзіманы модуль, які дабавіць МКС яшчэ адну невялікую жылую зону.


Надзіманы модуль быў створаны кампаніяй Bіgelow Aerospace, якая фактычна толькі што абвясціла аб аб'яднанні сіл з Unіted Launch Allіance і жаданні адправіць на арбіту значна буйнейшыя надзіманыя модулі B330 на нізкую калязямную арбіту, на базе якіх у канчатковым выніку павінна будзе пабудавацца цэлая надзіманая станцыя. Адзін модуль B330 дадае 330 кубічных метраў жылой прасторы да МКС, што складае амаль 30% ад яе цяперашняга памеру. Адпраўлены ж на ракеце Falcon 9 модуль пашырае станцыю ўсяго на 5%.

Дастаўляць больш буйныя модулі ў складзеным выглядзе будуць з дапамогай ракет «Атлас-5», адзінай мадэлі ракет, якая прапануе досыць вольнага месца для ўстаноўкі і дастаўкі такіх модуляў. Гэта, у сваю чаргу, хутчэй за ўсё, з'явілася асноўнай прычынай, дзякуючы якой Bіgelow Aerospace вырашыла заключыць здзелку з Unіted Launch Allіance, якая гэтую ракету-носьбіт і вырабляе.

Акрамя магчымасці пашырыць жылую зону МКС, некалькі модуляў B330 можна аб'яднаць разам і такім чынам стварыць асобную незалежную касмічную станцыю. Станцыю, у сваю чаргу, можна будзе здаваць прыватным карпарацыям і навуковым лабараторыям, якія маюць жаданне праводзіць няўрадавыя навуковыя эксперыменты ва ўмовах мікрагравітацыі. Акрамя таго, абедзве кампаніі лічаць, што станцыю можна будзе здаваць розным забаўляльным структурам накшталт таго ж Dіsney, які, у сваю чаргу, зможа прапаноўваць новы від касмічнага турызму — забаўляльнага напрамку.

Калі аэракасмічнае агенцтва NASA пагодзіцца правесці выпрабаванні модуляў B330 на МКС, які пагадзіўся на двухгадовае выпрабаванне паменшанай копіі, то кампаніі гатовыя цалкам прафінансаваць першы запуск модуля. Запуск двух надзіманых модуляў плануецца ажыццявіць у 2020 годзе.

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».