Вы тут

Цяпер можна патэлефанаваць самой Швецыі


Патэлефанаваць у Швецыю можа кожны ахвотны, а вось патэлефанаваць самой Швецыі — справа іншая. Цяпер зрабіць гэта можна без якіх-небудзь праблем, бо ў краіны з'явіўся свой уласны афіцыйны тэлефонны нумар. Патэлефанаваўшы на нумар +46 771 793 336, вы зможаце пагутарыць з выпадкова выбраным жыхаром Швецыі на любыя тэмы. Так вы даведаецеся больш пра мясцовую прыроду, ежу, традыцыі, зможаце пагаварыць і пра палітыку, спорт, моду або навуку.


Гэтую ініцыятыву прыдумалі члены шведскага Савета па турызме, а пачатак работы такога тэлефоннага нумара прымеркавалі да святкавання 250-годдзя з таго моманту, як Швецыя стала першай краінай, у якой адмянілі цэнзуру. Сапраўды, трэба валодаць немалой адвагай для таго, каб адкрыць свае тэлефонныя лініі для цікаўных незнаёмцаў, якія хочуць даведацца пра Швецыю больш. Зрэшты, датэлефанавацца абсалютна любому шведу не атрымаецца.

На званок змогуць адказаць толькі тыя жыхары краіны, якія ўсталююць на свой смартфон адпаведную мабільную праграму.

Каб стаць афіцыйнай асобай сваёй краіны, удзельнікі праграмы павінны будуць зарэгістравацца ў сэрвісе і пагадзіцца з усімі ўмовамі яго выкарыстання. Афіцыйны тэлефонны нумар Швецыі — гэта выдатная магчымасць для падарожнікаў і турыстаў даведацца шмат новага пра гэтую выдатную краіну. Галоўнае — не забываць, што плату за міжнародныя званкі ніхто не адмяняў, а для размовы са шведамі вам трэба валодаць альбо шведскай, альбо англійскай мовай.

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Патэлефануйце Швецыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.