Вы тут

Робататэхнікі ствараюць робата HERMES


Робататэхнікі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута ствараюць робата HERMES. Гуманоідная машына рэфлекторна кіруецца чалавекам, апранутым у спецыяльны экзашкілет. Падобную сістэму кіравання, толькі больш маштабную, можна бачыць, напрыклад, у фантастычным фільме «Ціхаакіянскі рубеж». За выключэннем, мабыць, таго, што тут чалавек не сядзіць унутры робата. Ды і не для таго ў рэальнасці вядуцца падобныя распрацоўкі; асноўнай задачай падобных робатаў у будучыні стануць ратавальныя аперацыі.


Жоао Рамас, адзін са стваральнікаў робата, апісвае гэты праект як «спробу «ўкаранення» чалавечага мозга ў робата».

HERMES мае дзве нагі і дзве рукі, на кожнай з якіх па тры пальцы. Дзякуючы рэфлекторнаму кіраванню робат здольны не толькі разбурыць, скажам, гіпсакардонную сценку, але і акуратна наліць вам каву. Аднак галоўная інавацыя ў гэтым робаце не яго рукі, галоўнае тут — сэнсары. Каб рухі робата больш былі падобным да чалавечых, яго сэнсары падаюць сігналы зваротнай аддачы ў экзашкілет чалавека, які ім кіруе, і той можа карэктаваць яго рухі, як гэта зрабіў бы любы чалавек у той ці іншай сітуацыі. Дзякуючы такому «запазычанню» рэфлексаў робат здольны вучыцца.

Кіраванне рукамі робата адбываецца дзякуючы двум убудаваным у экзашкілет кантролерам. На галаву робата ўсталявана камера, якая перадае малюнак чалавеку-пілоту. Іншымі словамі, чалавек бачыць усё «вачамі» робата і выконвае патрэбныя дзеянні.

Альберт Ванг, яшчэ адзін спецыяліст, які працуе з HERMES, кажа, што наступная версія робата будзе кіравацца чалавечымі думкамі

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Робата надзеляць рэфлексамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».