Вы тут

У Беларусі ўзнагародзілі найлепшых аўтараў прававой тэматыкі


Юстыцыя – аснова любой дзяржавы і правасуддзя. Гэтае сцвярджэнне стала асноўнай думкай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы на прыз імя Уладзіміра Спасовіча.


Намінанты, юрысты, журналісты і індывідуальныя аўтары, работы якіх былі надрукаваны ў СМІ, прагучалі ў эфіры радыё або выйшлі на тэлебачанні ў 2015 годзе, былі прадстаўлены ў дзевяці катэгорыях. Гэта суд, выканаўчая вытворчасць, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, юрыдычная служба арганізацыі, права і журналістыка і студэнцкая навука.

Аднак галоўны прыз – сімвалічную статуэтку, што ўвасабляе сабой законнасць і літаратурны талент, скіраваны на яе ўмацаванне, – атрымалі толькі шасцёра. Гэта сведчанне сур’ёзнага і абгрунтаванага падыходу судзейскай камісіі да ацэнкі ўкладу ўдзельнікаў у павышэнне прававой культуры грамадзян і значэння права ўвогуле.

У намінацыі “Выканаўчая вытворчасць” статуэтку атрымаў калектыў галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Галоўны пераможца намінацыі “Адвакатура” дастаўся Таццяне Казак, адвакату спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г.Гродна «ЮрЭксперт». Найлепшай у намінацыі “Натарыят” стала Наталля Гогаль, натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі. У намінацыі “Навука і права” самым лепшым прызнаны Андрэй Шыдлоўскі, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай працы юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цімур Сысуеў, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і кіруючы партнёр адвакатскага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ” адзначаны статуэткай у намінацыі “Гаспадарка і права”. Найлепшым журналістам у прававой тэматыцы, на думку журы, стала Алена Воляк, кіраўнік праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”, якая атрымала статуэтку ў намінацыі “Права і журналістыка”.

Узнагароджанне прайшло ва ўнікальным творчым фармаце ў Драматычным тэатры Беларускай арміі, на сцэне якога перад пачаткам цырымоніі прысутныя ўбачылі п’есу Аляксея Дударава “Памятайце пра млынара”, прысвечаную У.Спасовічу.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?