Вы тут

1 мая на каруселях пакатаюць бясплатна


Такі падарунак на 1 мая робяць маленькім жыхарам вобласці магілёўскія прафсаюзы. На гэтыя мэты выдаткавана звыш 40 мільёнаў рублёў, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па Магілёўскай вобласці Юлія Еўмянькова.


Катаць бясплатна дзятву на пачатку сезона атракцыёнаў стала ў Магілёве ўжо добрай традыцыяй. Гэты дабрачынны жэст ад прафсаюзаў разлічаны ў першаю чаргу на дзяцей з сацыяльна неабароненых, шматдзетных і прыёмных сем'яў, выхаванцаў сацыяльных прытулкаў і інтэрнатаў. Стаўка робіцца на малых да 10 гадоў, бо менавіта на такі ўзрост разлічаны тыя 4 атракцыёны, на якія распаўсюджваецца акцыя: дзіцячую карусель, «Сонейка», «Трамплін-4» і «Рамонак». Задавальненне пакатацца на іх бясплатна прадастаўляецца з 11 да 16 гадзін.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».