Вы тут

Навошта нам iмпартная бульба?


У Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу кiраўнiк дзяржавы, гаворачы пра сельскую гаспадарку, падкрэслiў, што гэта сфера вызначае не толькi харчовую бяспеку краiны, але i забяспечвае наш экспартны патэнцыял. У сувязi з гэтым вельмi важна, каб стратныя прадпрыемствы галiны як мага хутчэй выходзiлi на самаакупнасць. Дэпутат Уладзiслаў ЦЫДЗIК, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу па аграрнай палiтыцы, выказаў свой погляд на тое, як вырашыць пастаўленую задачу.


— Мы, беларусы, вельмi працавiтыя. Але калi прадпрыемства «ўвязла ў балоце», то людская праца, можна сказаць, прападае дарма. Прычын стратнасцi шмат: гэта i недахоп кадраў, i даўгi. Па звестках Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi, у галiне больш за 300 праблемных арганiзацый. Па кожнай з iх ужо вядзецца адпаведная праца: адны плануецца далучыць да iншага прадпрыемства, на базе другiх сфармiраваць фермерскiя гаспадаркi, трэцiя — прадаць. Праўда, тут узнiкае iншая праблема — набываць стратнае прадпрыемства не жадае амаль нiхто. Раней, згодна з адпаведнымi ўказамi Прэзiдэнта, такiя арганiзацыi прадавалiся за 20% ад рэальнага кошту. Магчыма, цяпер трэба iсцi па гэтым шляху актыўней. Так цi iнакш, у нашай краiне зямля не застанецца без гаспадара. Будуць прымацца меры, i паступова гаспадаркi з нерэнтабельных будуць пераходзiць у сярэднiя, а потым — i ў перадавыя.

Трэба сказаць, што за апошнiя гады наша сельская гаспадарка стала валютаўтваральнай для краiны. За 2014 год мы зарабiлi 5,8 мiльярда долараў, за «крызiсны» 2015-ы — 4,9 мiльярда. Паступова сельскагаспадарчыя прадпрыемствы пачынаюць акупляцца, але гэта за кошт перадавых гаспадарак.

Што да iмпартазамяшчэння, якому Прэззiдэнт таксама надаў значную ўвагу ў сваiм пасланнi, то яно, безумоўна, павiнна быць разумным. У сельскай гаспадарцы вельмi важна пераходзiць на сваю бялковую сыравiну для жывёлагадоўчай галiны, якая, дарэчы, дастаткова дарагая. Летась на яе iмпарт было патрачана каля 300 мiльёнаў долараў. У нас цяпер у добрых аб'ёмах нарыхтоўваецца рапс, але трэба больш увагi ўдзяляць i iншым «бялковым культурам». Трэба больш нарыхтоўваць гароху, лубiну, кармавых бабоў — апошнiя, дарэчы, вельмi выгадная культура: на гектары зямлi iх нарасце каля 50 цэнтнераў. Мы павiнны выкарыстаць нашы клiматычныя ўмовы, якiя рэальна даюць магчымасць забяспечыць вытворчасць бялкоў у дастатковай колькасцi.

Зноў жа, дзiўны факт: мы ў вялiкiх аб'ёмах iмпартуем проса, якое цудоўна расце i ў нас, прычым нават на бедных глебах. Непрымальна, што ў нашых магазiнах такая колькасць iмпартнай бульбы, яблыкаў. Сiтуацыю трэба мяняць.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.