Вы тут

У Мінску падпісалі шэраг пагадненняў аб кааперацыі з Суданам


У сталіцы адбылося трэцяе пасяджэнне беларуска-суданскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, суданскую дэлегацыю — міністр нафты і газу Судана Махамед Заед Авад. Бакі разгледзелі перспектыўныя кірункі развіцця ўзаемнай гандлёва-эканамічнай кааперацыі. Акрамя таго, праводзіліся перамовы аб магчымасцях супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у сферы здабычы, транспарціроўкі і рэалізацыі нафтапрадуктаў, кансалтынгу, паставак тэхнікі і абсталявання.


Па словах старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава, гандлёвыя адносіны паміж нашай краінай і Суданам не збалансаваныя. Таварная наменклатура таксама досыць вузкая: сельгастэхніка, шыны, аптычная прадукцыя. Разам з тым Судан з'яўляецца нашым важным партнёрам на Афрыканскім кантыненце, праз якога наша краіна можа пашыраць сваё супрацоўніцтва з астатнімі дзяржавамі на гэтай тэрыторыі. Для пашырэння ўзаемадзеяння ў складзе суданскай дэлегацыі таксама прыбылі прадстаўнікі трынаццаці буйных кампаній. Асаблівую цікавасць яны праявілі да беларускіх тэхналогій геолагаразведкі ў галіне нафтаздабычы, а таксама да сельгасмашынабудавання. Беларусаў ужо зацікавілі суданская бавоўна, газ і нафтапрадукты.

Як адзначыў Уладзімір Патупчык, прадстаўнікі дзвюх краін дэталёва прапрацавалі пытанні кааперацыі. Ужо па заканчэнні сустрэчы адбылося выніковае падпісанне пратакола пасяджэння сумеснай камісіі па супрацоўніцтве і мемарандумаў узаемаразумення паміж галіновымі органамі кіравання дзвюх краін. Падпісаныя дакументы дазволяць палепшыць узаемадзеянне ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, навукі і тэхналогій.

Kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Экспартуем тэхналогіі ў Афрыку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?