Вы тут

Нам абяцалі каля паўсотні


Амаль такая колькасць вучняў ад 10 да 15 год СШ № 67 завітала ў Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя М.А. Астроўскага на сустрэчу з супрацоўнікамі часопіса “Бярозка”.


 

Было прыемна бачыць падрыхтаваную да размову аўдыторыя з зацікаўленымі вачыма і добрым настроем. Безумоўна, адбыўся расповед пра гісторыю часопіса – крокі, якія рабіў “папяровы чалавек” з самага нараджэння; пра часы, калі быў дадаткам да “Маладосці”, і яго адраджэнне – вяртанне да самастойнага існавання. Паразмаўлялі і пра дызайн часопіса – змены, якія адбываюцца і сёння. Школьнікі цікавіліся, як працуюць журналісты, колькі прыходзіць матрыялаў, як рэдактары выбіраюць, што паставіць у нумар. Канешне, на свае пытанні зацікаўленыя атрымалі адказы. Потым усе крыху пагулялі ў “Пытанні для знаходлівых” – самыя актыўныя зыходзілі з аўдыторыі з падарункамі ад рэдакцыі. А на развітанне кожны жадаў сваім кампаньёнам па сустрэчы “Усяго найлепшага!” І вам жадаем таксама! 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.