Вы тут

Калі маёмасць арыштавалі за даўгі


«Я была вінная грошы банку. Не змагла разлічыцца ў час. Дайшло да канфіскацыі маёмасці. Я пазычыла грошы і набыла яе ва ўласнасць назад. Але калі прыйшла з квітанцыяй, каб вывезці рэчы дахаты, мне паведамілі, што, паколькі ў дакуменце стаіць маё імя, маёмасць мне не вернуць. Цяпер я павінна зноў плаціць за яе грошы, ужо не на сваё імя. Чаму судовыя выканаўцы не папярэджваюць пра такія акалічнасці?»

Алена, выпускніца ВНУ, г.Мінск


На пытанне адказвае Андрэй АЎДЗЕЕЎ, галоўны судовы выканаўца Міністэрства юстыцыі Беларусі:

Калі ў даўжніка арыштоўваюць маёмасць (згодна з артыкулам 510 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), яму прадастаўляецца права на яе самастойную рэалізацыю пад кантролем судовага выканаўцы. Зразумела, калі чалавек захоча гэта зрабіць і не будзе злоўжываць такім правам, каб адтэрміноўваць продаж маёмасці. Пры гэтым трэба ўлічваць, што рэалізаваць яе ён па законе можа ні ў якім выпадку не сабе, а толькі іншым людзям. Гэта не выкуп, як, напрыклад, у ламбардах, а фактычны продаж у мэтах пагашэння даўгоў. Калі ў даўжніка ёсць грошы (згодна з артыкулам 496 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), спагнанне на іх накіроўваецца ў першую чаргу. Калі ж ты не маеш сродкаў, у цябе павінны адбіраць маёмасць для продажу, а атрыманыя ад рэалізацыі грошы трэба накіроўваць на спагнанне даўгоў.

У выніку, калі даўжнік купляе маёмасць на сваё імя, а запазычанасць усё роўна застаецца, маёмасць зноў забяруць, каб спагнаць даўгі. Так што пры рэалізацыі, якая мае на ўвазе адчужэнне маёмасці, трэба рабіць гэта на імя іншай асобы, а не на сваё.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdarok@zvіazda.by. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста мы будзем шукаць на іх адказы.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Пра кантроль за станам АЭС расказалі эксперты Дзяржатамнагляда.