Вы тут

Напярэдадні Дня працы ў Магілёве абнавілі Дошку гонару


Для лаўрэатаў спецыяльнай прэміі «Чалавек года» і лідараў сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў вобласці па выніках працы за мінулы год грымела ўрачыстая музыка, спявалі песні, у іх адрас гучалі пранікнёныя словы.


— Нездарма кажуць: чалавек працай слаўны. Мы прыносім словы ўдзячнасці тым, хто праслаўляе Магілёўскую зямлю, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. —У нас ёсць добрыя працоўныя калектывы, вядомыя далёка за межамі вобласці і краіны. За першы квартал гэтага года нашы прадпрыемствы асвоілі 9 новых рынкаў; прадукцыя, якая туды пастаўляецца, мае добры попыт у спажыўцоў. Нашы людзі ведаюць, як трэба працаваць і што вырабляць. Размова ідзе не толькі пра вытворцаў рэальнага сектара эканомікі, але і пра найлепшых прадстаўнікоў медыцыны, культуры, адукацыі, спорту. Дзякуй за вашу працу, бо менавіта ад гэтага залежыць сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці і наш бюджэт.

Сярод тых, хто атрымаў ганаровае званне «Чалавек года», Мікалай Барулін, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, загадчык кафедры іхтыялогіі і рыбаводства Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

— Гэта перш за ўсё адзнака майго калектыву, — сціпла адзначыў ён. — Тут улічвалася і навуковая праца, і стварэнне рыбагадавальніка па гадоўлі вясёлкавай фарэлі, іншыя складнікі. Высокія вынікі, паўтаруся, дасягнуты сумеснымі намаганнямі.

На Дошку гонару занесена 15 прозвішчаў самых лепшых па працы і 24 назвы арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. У ліку перадавых калектываў Магілёўскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» пад кіраўніцтвам Алены Котавай, абласная дзіцячая бальніца, якой кіруе галоўны ўрач Ігар Каско (ён жа чалавек года), інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» на чале з галоўным рэдактарам Святланай Шутавай.

zigulya@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Імі варта ганарыцца

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.