Вы тут

Беларускі прамысловы форум — 2016 пройдзе ў Мінску


Беларускі прамысловы форум — 2016 пройдзе ў Мінску ў Футбольным манежы з 3 па 6 мая. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін расказаў, што там будуць прадстаўлены беларускія інавацыі сусветнага ўзроўню.


Напрыклад, будзе прадэманстравана ўстаноўка для мокрай ачысткі вентыляцыйнага паветра ад шкодных рэчываў. Гэта распрацоўка БНТУ, якая забяспечвае высокі ўзровень якасці. Сістэма ўнікальная і не мае аналагаў ва ўсім свеце. На выставе таксама прадставяць абсталяванне новага пакалення для абясшкоджвання медыцынскіх адходаў, універсальны рабатызаваны комплекс і аўтаматызаванае абсталяванне для ўшчыльнення, герметызацыі і склейвання.

Нацыянальная акадэмія навук таксама прадставіць свае распрацоўкі. У іх ліку новы кампазіцыйны магнітны матэрыял, які дазваляе замяніць ламінаваную электрамагнітную сталь для вырабаў накшталт трансфарматараў, высокаабаротных электрарухавікоў, генератараў. Навукоўцы Акадэміі навук прадставяць таксама прыборы для вызначэння фізіка-механічных уласцівасцяў будаўнічых матэрыялаў. Гэта абсталяванне дазваляе вызначаць якасць асфальтабетону, бетону і іншых матэрыялаў без адбору проб.

Беларускі прамысловы форум — маштабны міжнародны выставачны праект, які спрыяе павышэнню інавацыйнай актыўнасці арганізацый усіх формаў уласнасці. Ён таксама паляпшае сувязі паміж навукай і вытворчасцю. Ад мерапрыемства чакаюць, што яно стане ўнікальнай пляцоўкай для дыялогу паміж прадстаўнікамі прамысловых карпарацый, банкаўскіх структур, малога і сярэдняга бізнесу, навукоўцамі. Ужо цяпер для ўдзелу зарэгістравана больш за 200 экспанентаў — вядучых прадстаўнікоў усіх сектараў айчыннай і замежнай прамысловасці. Чакаецца, што падчас форуму будзе падпісана не менш за 30 доўгатэрміновых пагадненняў.

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Мы пакажам свае прамысловыя інавацыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.