Вы тут

Беларускі дзіцячы хоспіс плануе правесці добраўпарадкаванне тэрыторыі


У маі-чэрвені Беларускі дзіцячы хоспіс, што пабудаваны ў пасёлку Вопытны Мінскага раёна, плануе правесці азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі. А для гэтага спатрэбяцца сродкі. Іх збор у межах сацыяльнага праекта «Звычайны цуд» ужо аб'яўлены.


Усім, хто вырашыць падтрымаць праект, прапануецца ахвяраваць адну з указаных сум: 100 000 рублёў, 500 000, 1 000 000, 2 000 000, 5 000 000, 10 000 000, 20 000 000 і г.д. Усіх ахвяравальнікаў чакаюць падарункі. Тыя, хто падорыць 100 000 і 500 000, атрымаюць насенне «Чароўных палачак» у дызайнерскай упакоўцы. Мецэнаты такіх сум, як 1 000 000, 5 000 000 і г.д., атрымаюць сапраўдныя Чароўныя палачкі, вырабленыя мастакамі і іншымі творчымі людзьмі з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках. А самыя буйныя спонсары — ад 20 000 000 рублёў — атрымаюць Чароўныя палачкі ў эксклюзіўным выкананні і ўнікальную кнігу філасофскіх казак, створаную спецыяльна для праекта.

Вынікі будуць падведзеныя 29 мая. Падрабязней аб тым, як пералічыць грошы, чытайце на сайце newhospіce.by ў раздзеле «Як дапамагчы». Пры пералічэнні сумы пасля прозвішча неабходна дапісаць слова «Цуд». За навінамі праекта «Звычайны цуд» сачыце на партале ВОЛШЕБНИК.БЕЛ.

Загаловак у газеце: Можна стаць чараўніком

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?