Вы тут

Вырас бюджэт пражытачнага мінімуму


З 1 мая ўстаноўлены новы бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва. Яго памер цяпер складае 1 699 430 рублёў (быў 1 640 000 рублёў). Ён будзе дзейнічаць па 31 ліпеня.


Бюджэт пражытачнага мінімуму вызначаецца штоквартальна і разлічваецца ў сярэднім на душу насельніцтва, а таксама па асноўных пяці сацыяльна-дэмаграфічных групах.

  • Для працаздольнага насельніцтва яго памер цяпер складае 3 552 670 рублёў (з 1 ліпеня — 355 рублёў 27 капеек).
  • Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек з 1 мая складае 2 762 410 рублёў (276 рублёў 24 капейкі), а маладой сям'і з трох чалавек — 3 024 740 рублёў (302 рублі 47 капеек).
  • Мінімальны спажывецкі бюджэт пенсіянера зараз роўны 2 799 940 рублёў (279 рублёў 99 капеек).
  • Для студэнта ён павялічаны да 2 645 860 рублёў (264 рублі 59 капеек).
  • Спажывецкі бюджэт дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў складае 2 261 360 рублёў (226 рублёў 14 капеек); дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 2 985 380 рублёў (298 рублёў 54 капейкі); дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 3 032 050 рублёў (303 рублі 21 капейка).

Як змяніліся дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

Ад БПМ залежаць памеры некаторых дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

  • Так, з 1 мая штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае 849 700 рублёў (50% БПМ). З 1 ліпеня — 84 рублі 97 капеек.
  • Штомесячная дапамога на дзіця-інваліда, старэйшага за 3 гады, павялічылася да 1 189 600 рублёў (70% БПМ). З 1 ліпеня — 118 рублёў 96 капеек.
  • Штомесячная дапамога на іншых дзяцей у сям'і пры наяўнасці дзіцяці-інваліда — 849 700 рублёў (50% БПМ). З 1 ліпеня — 84 рублі 97 капеек.
  • Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — 1 699 430 рублёў (100% БПМ). З 1 ліпеня — 169 рублёў 94 капейкі.

Памер дапамогі на дзяцей да 3 гадоў (у тым ліку і на дзіця-інваліда) з 1 мая не змяніўся, бо залежыць ад памеру сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал.

ДАВЕДКА «ЗВЯЗДЫ»

Бюджэт пражытачнага мінімуму з'яўляецца асноўным крытэрыем прызнання грамадзян (сем'яў) малазабяспечанымі.

Ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва напрамую залежаць памеры:

  • дапамог у сувязі з нараджэннем дзіцяці;
  • дапамог жанчынам, якія сталі на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці;
  • дапамог на дзяцей, старэйшых за 3 гады;
  • дапамог пры адначасовым выхаванні дзяцей да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў;
  • мінімальных дапамог па часовай непрацаздольнасці;
  • мінімальных аліментаў на дзяцей;
  • сацыяльных і мінімальных працоўных пенсій (напрыклад, пенсій інвалідам, пенсій у сувязі са стратай карміцеля);
  • фінансавай дапамогі ў пагашэнні крэдытаў на жыллё маладым і шматдзетным сем'ям;
  • дапамог па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80 гадоў;
  • субсідый беспрацоўным для пачатку прадпрымальніцтва, рамесніцтва або агратурызму;
  • сацыяльных дапамог (штомесячных і максімальных адначасовых);
  • датэрміновых і дадатковых прафесійных пенсій;
  • максімальнай індэксацыі даходаў насельніцтва (некаторых дапамог, стыпендый, заробкаў, у тым ліку мінімальнай зарплаты) у сувязі з інфляцыяй.

busko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.