Вы тут

Беларуская мова: сёння і заўтра


Падчас Першага Міжнароднага навуковага кангрэсу беларускай культуры, што пройдзе 5-6 мая ў Мінску, будуць абмяркоўвацца праблемы развіцця беларускай мовы, захавання яе дыялектнай разнастайнасці, зберажэння нашай літаратурнай спадчыны, помнікаў пісьменства. Пра гэта ў інтэрв’ю карэспандэнту “Звязды” паведаміў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр ЛАКОТКА.


Ён заўважыў, што гэта сёння асабліва актуальна, бо ва ўмовах глабалізацыі паўстае праблема захавання самабытных нацыянальных культур, іх мясцовых адметнасцей.

Па меркаванні Аляксандра Лакоткі вострай праблемай сёння з’яўляецца і суадноснасць сучаснай архітэктуры і гісторыка-архітэктурных помнікаў, пытанне захавання аб’ектаў сядзібна-паркавага мастацтва. На думку акадэміка, падчас прадстаўнічага навуковага форуму таксама неабходна агучыць важныя аспекты сучаснага развіцця літаратуры і выяўленчага мастацтва.

Поўны тэкст інтэрв’ю з Аляксандрам Лакоткам чытайце ў заўтрашнім нумары “Звязды”, а таксама на нашым сайце.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.