Вы тут

Звыш арэнды


Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў суд крымінальная справа ў дачыненні кіраўніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Стаўбцоўскага раёна. Ён абвінавачваецца ў вымаганні хабару і крадзяжы маёмасці прадпрыемства.


За прадастаўленне ў арэнду зямлі дырэктар сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва патрабаваў ад кіраўніка фермерскай гаспадаркі грашовыя сродкі ў памеры 50% ад рэалізацыі бульбы.

У момант атрымання «ўзнагароджання» — 20 тыс. долараў — мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

— Устаноўлены і іншыя факты яго злачыннай дзейнасці, — паведаміў намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Ігар БЫЧКО. — У прыватнасці, за некалькі дзён да арышту ён атрымаў хабар у памеры 500 долараў ад кіраўніка камерцыйнай структуры за спрыяльнае рашэнне пытання аб аплаце прадпрыемствам раней пастаўленага камбікорму.

Акрамя таго, былы дырэктар неаднаразова даваў указанні падначаленым браць без афармлення на аўтазаправачнай станцыі паліва і перадаваць асабіста яму, тым самым учыняючы крадзеж маёмасці прадпрыемства.

Абвінавачваны заключаны пад варту. Паўторнае атрыманне службовай асобай хабару ў асабліва буйным памеры прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?