Вы тут

Найлепшыя юрысты-міжнароднікі вучацца ў БДУ


Упершыню каманда студэнтаў БДУ заваявала «серабро» на конкурсе па міжнародным праве імя Філіпа Джэсапа (Jеssuр Іntеrnаtіоnаl Lаw Mооt Соurt Соmреtіtіоn) у Вашынгтоне.


Гэта самыя прэстыжныя ў свеце спаборніцтвы па міжнародным публічным праве, свайго роду «алімпійскія гульні» сярод будучых юрыстаў. Яны праводзяцца, пачынаючы з 1957 года. Усяго сёлета ў ЗША выступілі 132 каманды з 86 краін свету.

У склад каманды БДУ ўвайшлі студэнткі факультэта міжнародных адносін Таццяна Зінякова, Лізавета Тарасевіч, Лізавета Трахалінава, Кацярына Шкарбута і Алена Хадарцэвіч. Ганаровае другое месца студэнткам ФМА БДУ прынесла намінацыя «Пісьмовае выкладанне прававой аргументацыі».

Конкурсныя заданні на спаборніцтвах па міжнародным праве капіруюць мадэль судовага разбору ў Міжнародным судзе ААН. Беларускія дзяўчаты распрацавалі тактычныя метады абароны і абвінавачвання на тэму злачыннасці ў кіберпрасторы і выклалі іх на англійскай мове. Тэарэтычная праца была ўхвалена журы і заняла другое месца сярод цэлага шэрагу прапанаваных праектаў ад камандаў вядучых ВНУ з сусветнымі імёнамі. Нашы суайчынніцы пакінулі ззаду студэнтаў Калумбійскай школы права ЗША, Каралеўскага каледжа Лондана, Нью-Ёркскага ўніверсітэта, Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура, Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, саступіўшы ў прафесіяналізме толькі камандзе студэнтаў з Ізраіля.

У другой, вуснай, частцы спаборніцтваў студэнткі ФМА БДУ паказалі таксама бліскучы вынік — найлепшы за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх студэнтаў у гэтых спаборніцтвах за акіянам. Пасля публічных спрэчак каманда БДУ выйшла ў 1/8 фіналу, трапіўшы ў ТОП-16. Нашы дзяўчаты з бляскам абгулялі студэнтаў элітнай расійскай ВНУ — Вышэйшай школы эканомікі, але саступілі сапернікам з Нью-Ёркскага ўніверсітэта (ЗША).

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.