Вы тут

Падыходы да "Усходняга партнёрства"


Прадставіў сёння ў Празе міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей.


Ён узяў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і краін-удзельніц ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» (УП), паведамілі ў прэс-службе МЗС. 

Падчас сустрэчы былі разгледжаны пытанні, што тычацца развіцця сітуацыі ў рэгіёне «Усходняга партнёрства», бягучага стану і перспектыў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы, а таксама двухбаковага супрацоўніцтва ЕС з кожнай з шасці краін-партнёраў УП. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прадставіў на пленарным паседжанні міністэрскай сустрэчы падыходы Рэспублікі Беларусь да далейшага развіцця «Усходняга партнёрства» і адносін Беларусі з Еўрасаюзам. 

У рамках мерапрыемства Уладзімір Макей правёў шэраг рабочых гутарак з кіраўніцтвам еўраструктур, міністрамі замежных спраў краін-членаў ЕС і краін-партнёраў УП. У прыватнасці, пытанні інтэнсіфікацыі беларуска-еўрапейскага дыялогу былі закрануты падчас сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі з еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне ЕС Ёханесам Ханам. Адбыліся таксама перамовы Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Любамірам Зааралекам. Бакі разгледзелі магчымасці пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕС.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.