Жыхарка горада Атырау на захадзе Казахстана ў заклад пераплыла раку Урал. І тут фігуравала піва — гэтым разам як прадмет спрэчкі.
Паводле слоў выратавальнікаў, відавочцы ўбачылі жанчыну, якая плыла па рацэ, і папярэдзілі дзяжурную службу. Супрацоўнікі атрада, якія прыбылі на месца, убачылі мясцовую жыхарку, якая сядзела на процілеглым беразе. Калі яны падплылі да яе на маторнай лодцы, каб аказаць дапамогу, то высветлілі, што жанчына выбілася з сіл, а таксама, што яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Яе перадалі супрацоўнікам паліцыі. «Яна паведаміла сваё імя і прозвішча, сказала, што 1983 года нараджэння. Калі паліцэйскія пацікавіліся ў яе, што ж з'явілася падставай для такога вар'яцкага ўчынку, то плыўчыха адказала, што з кімсьці паспрачалася на 50 куфляў піва. Самае дзіўнае, што жанчына пераплыла раку пры моцнай плыні і пад'ёме ўзроўню вады.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».